Автор
Макс Шчур

Макс Шчур

  • 10 книг
  • 1 подписчик
  • 39 читателей
3.8
51оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
51оценка
5 12
4 28
3 7
2 2
1 2
без
оценки
5

Лучшие книги Макс Шчур

  • Завяршыць гештальт Макс Шчур
    ISBN: 978-617-692-306-0
    Год издания: 2016
    Издательство: "Янушкевіч"
    Язык: Белорусский
    «Завяршыць гештальт» — дзённік падарожжа «чалавека з фотаапаратам» у прасторы і часе, з Чэхіі ва ўлюбёную краіну ягонай маладосці Галандыю. Па дарозе герой-апавядальнік сустракае людзей з розных краін Еўропы і свету, абмяркоўвае з імі надзённыя пытанні эстэтыкі, эротыкі і геапалітыкі і напружана чакае, калі з ім нарэшце здарыцца нешта, што апраўдае ягонае рашэнне выехаць за мяжу — як цяпер, так і дваццаць гадоў таму з Беларусі. Ён перакананы, што галоўная сустрэча ягонага жыцця чакае яго ў Амстэрдаме.
  • Галасы Макс Шчур
    ISBN: 978985716552
    Год издания: 2017
    Издательство: А. М. Янушкевіч, А.М. Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    У новую кнігу прозы Макса Шчура, лаўрэата прэміі Гедройца 2016 года за раман «Завяршыць гештальт», увайшлі апавяданні, напісаныя ў у 2011–2017 гг., а таксама аповесць «Чалавек з футаралам».
  • Адрасная кніга Макс Шчур
    Год издания: 2016
    Издательство: А. М. Янушкевіч
    Язык: Белорусский
    Абчытаўшыся Мантэня і Букоўскага, а таксама ўзброены абсалютнай склератычнай памяццю і google.maps, Макс Шчур робіць дзёрзкую для сваёй параўнальна неглыбокай старасці спробу аднавіць на паперы асобныя эпізоды свайго жыцця і навучання ў Менску ў 1994-1998 гг. Атрыманы ў выніку трохтыднёвага творчага запою «раман не ў прозе» ёсць своеасаблівым дадаткам да раману ў прозе «Там, дзе нас няма» (2004 г.) і адначасова водгукам на кнігу Сяргея Прылуцкага «Дзевяностыя forever». «Адрасная кніга» можа зацікавіць як старажылаў, што яшчэ памятаюць атмасферу 90-х, так і моладзь, што пра тую атмасферу, магчыма, нешта чула.
  • Кінараман Макс Шчур
    ISBN: 9786098213539
    Год издания: 2019
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Новы раман лаўрэата прэміі Гедройца (2016) Макса Шчура — нахабная спроба змясціць пад адной вокладкай гісторыю кіно і біяграфію свайго пакалення. На вачах чытача разгортваецца «грубы мантаж» з масавых і інтымных сцэн, фрагментаў гістарычнай кінахронікі, закадравых дыялогаў, абрыўкаў класічных стужак. Усё гэта дзіўным чынам утварае цэльны вобраз безыменнага Персанажа ў эпоху, калі само жыццё складаецца з кінацытат.
  • Амальгама Макс Шчур
    ISBN: 978-985-6901-81-5
    Год издания: 2010
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Макс Шчур – паэт тонкі і геамэтрычны. Хочацца нават сказаць пра паэтычнае піфагарэйства, альхімію лічбы.
    Ён паэт сярэдзіны, паэт формы, – але не фармальны.
    І вось нарэшце – Амальгама – першая яго кніга, што выходзіць у Менску.

    Ігар Бабкоў
  • Ліст, знойдзены на папялішчы Макс Шчур
    ISBN: 978-83-927771-1-3
    Год издания: 2011
    Издательство: Белы Крумкач
    Язык: Белорусский
    "Чытаючы прозу Макса Шчура, мяне не пакідае адчуванне вусьцішу і надрыву. З аднаго боку, аўтар зьдзекуецца практычна з усяго. Для яго не існуе забароненых тэмаў: сямейныя каштоўнасці, сэкс, нацыяналізм, творчасьць калегаў - усё падпадае пад дэканструкцыю. Але ў той жа час аповеды насычаныя вострымі рэакцыямі аўтара на паўсядзённасьць, прыхаваным імкненьнем вырвацца з сытуацыі гульні і пэрманэнтнай нявызначанасьці". Юнэля Сальнікава
  • Упырхлікі Макс Шчур
    Год издания: 2016
    Язык: Белорусский
    Андрусь Макатоўша – унікальны празаік, чый літаратурны дэбют «Упырхлікі» адбываецца ўжо пасля ягонага заўчаснага сыходу (знікнення без вестак) з рэальнага жыцця. У стылізаванай пад фікцыю аўтабіяграфіі былы эмігрант апісвае свае гаротныя паўпрыгоды на Радзіме і па-за яе межамі.

    Каментарыі і паслямову да аповесці напісаў яе рэдактар Макс Шчур. Коротка і ёміста ён адзначае: «Рабле, Сэрвантэс, Грымэльсгаўзэн, Вальтэр, Казанова, Стэрн, Мойхер-Сфорым, Пруст, не кажучы ўжо пра так званы пікарэскны (ці прайдзісвецкі) раман – усё гэта не магло не паўплываць на аповесць, якая ў беларускай літаратуры годна працягвае сатырычныя традыцыі Андрэя Мрыя і Лявона Савёнка ў спалучэнні са спавядальнай традыцыяй Ларысы Геніюш».

    Поўны загаловак кнігі Макатоўшы выглядае вельмі інтрыгуюча: “Праўдзівае апісаньне капіталізму ў адной асобна ўзятай краіне Захаду, складзенае ад няма чаго рабіць рабом Божым Андрусём Макатоўшам, блудным сынам і ўнукам, пляменьнікам Базылёвым, беларусцам з-пад Наваградка, валацугам і прайдзісьветам»
  • Летні час Макс Шчур
    ISBN: 978-617-692-205-6
    Год издания: 2014
    Издательство: Крок
    Язык: Белорусский
    Калекцыя “Профілі” прадстаўляе найцікавейшыя твары сучаснай беларускай паэзіі ў іх характэрных рысах. Дыяпазон аўтараў сягае самых скрайніх рэгістраў – глыбокая вярэда і ня менш глыбокая іронія, здаровы цынізм і ня менш здаровая рамантыка, сардэчная туга і галаўны боль, гульні са словам і мозгам чытачоў, бясформенные тушкі верлібраў і сіметрычныя страфічныя шкілеты… Профілі не трымаюць нос па ветры, а проста канстантуюць наяўны стан актуальнага беларускага вершаскладання.

    Макс Шчур (1977) паходзіць зь Берасьця, вучыўся ў Менску, жыве ў Празе. Аўтар некалькіх кніг вершаў (“Амфітэатар”, “Раньні збор”, “Амальгама”, “Modus bibendi”) і прозы (“Там, дзе нас няма”, “Ліст, знойдзены на папялішчы”, “Культуртрэгер”), выдадзеных пераважна за мяжой. Перакладае з чэскай, ангельскай і гішпанскай, публікуецца ў альманахах “Беларус” і “Запісы БІНіМ”, часопісе “Дзеяслоў” і на ўэб-старонцы litrazh.org.
  • Там, дзе нас няма Макс Шчур
    ISBN: 9786094920158
    Год издания: 2022
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Дзеяньне раману Макса Шчура адбываецца недзе ў паралельным сусьвеце, які ёсьць сатырычнай, радыкальна бязглуздай вэрсіяй Беларусі залаталіхіх дзевяностых гадоў. У гэтай нерэальнасьці мусяць штодня – ці прынамсі два дні, цягам якіх адбываюцца падзеі – выжываць цалкам рэальныя маладыя людзі, чые асабістыя пошукі сэнсу і прыгодаў разгортваюцца на фоне агульнанацыянальнага маразму. У 2004 годзе рукапіс кнігі быў уганараваны прэміяй Янкі Юхнаўца.
  • Раньні збор Макс Шчур
    ISBN: 91-633-0036-2
    Год издания: 2006
    Язык: Белорусский