Автор
Макс Шчур

Макс Шчур

  • 10 книг
  • 1 подписчик
  • 39 читателей
3.8
51оценка
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
51оценка
5 12
4 28
3 7
2 2
1 2
без
оценки
5

Рецензии на книги — Макс Шчур

Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 июня 2018 г. 22:06

324

4

Гэтая кніга стала магчымая дзякуючы атрыманню Максам Шчурам у 2016 годзе літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. У выніку Шчур займеў у Беларусі выдаўца – Андрэя Янушкевіча, і гэта ўжо чарговая кніга Макса, якую выдаў яго беларускі выдавец. І як тут не пагадзіцца, што літаратурныя прэміі – патрэбная рэч.

Бо ўявіце сабе. Жыве чалавек у ваколіцах Прагі, піша па-беларуску мастацкія творы, а з радзімы ў адказ нігугу. Ні чытацкіх водгукаў, ні прапановаў ад выдавецтваў. Ці доўга яшчэ так будзеш пісаць?

Макс Шчур, начытаўшыся еўрапейскай класічнай і сучаснай літаратуры, натуральна стаў адэптам еўрапейскага літаратурнага мейнстрыму, калі ў цэнтры твора знаходзіцца ўнутраны свет наратара. Гэта, можна так сказаць, не зусім у традыцыі беларускай прозы. Звычайна беларускі празаік апісвае нейкую…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

22 октября 2017 г. 15:04

58

4

Макс Шчур абраў для сябе шлях, які ўмоўна можна назваць «еўрапеізацыяй беларускай літаратуры». Шэраг пісьменнікаў яго пакалення свядома ўзялі арыентацыю на еўрапейскую (заходнюю) літаратуру (тут можна згадаць, напрыклад, Вальжыну Морт). Гэтыя творцы не абмежаваліся вывучэннем еўрапейскіх моваў і засвойваннем набыткаў еўрапейскай літаратуры, але і самі або з'ехалі за мяжу, або большую частку свайго жыцця праводзяць па-за межамі сваёй радзімай.

Макс Шчур жыве побач з чэшскай Прагай. Вандруе па кавярнях, сталымі наведнікамі якіх былі любімыя чэшскія пісьменнікі, сябруе з прадстаўнікамі беларускіх дыяспараў ва ўсім свеце, шмат перакладае і працягвае актыўна пісаць паэзію і прозу.

Кніга «Ліст, знойдзены на папялішчы», напісаная ў чэшскай Празе, выйшла ў выдавецтве Віталя Воранава ў польскай…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

2 ноября 2016 г. 12:59

185

4

Для многіх перамога Макса Шчура ў сёлетняй прэміі Гедройца стала абсалютнай нечаканасцю, бо для іх гэта імя прагучала ўпершыню. Я ж была знаёмая з творчасцю гэтага аўтара і раней, праўда, толькі з вершамі (маю 2 папяровыя зборнікі). Гэты твор складана назваць звычайным мастацкім раманам, бо аўтар пастаянна зацягвае нас у нейкі вір разваг. Такі своеасаблівы падарожны раман з элементамі эсэ і фотаздымкамі (якія, на жаль, на кіндле мне не вельмі ўдалося разгледзець). Кампазіцыйна главы чаргуюцца: главы пра тое, як герой сустракае гасцей з Нідэрландаў, з якімі праз сервіс "Дамбартэр" памяняўся на пэўны час кватэрай, перамяжоўваюцца з главамі пра ўласна паездку ў Нідэрланды праз сервіс "Балбатранс". Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

28 ноября 2017 г. 16:30

131

4.5

Рэдкі выпадак, калі ў літаратара, які займаецца і празаічнай, і паэтычнай творчасцю, мне падабаюцца абодва гэтыя бакі. Яшчэ летась Макс Шчур атрымаў Прэмію Гедройца за кнігу "Завяршыць гештальт", а ў гэтым месяцы выйшла яго новая кніга (якую мне пашанцавала прачытаць яшчэ да яе афіцыйнага выхаду). Гэта зборнік апавяданняў, напісаных у 2011-2017 гг., і адна аповесць. Кубак з Прагай на фота трапіў невыпадкова: Макс Шчур жыве ў Празе, і Прага неаднаразова згадваецца ў творах. Усе апавяданні зборніка даволі цікавыя, прахадных няма, але раскажу пра тыя, што мяне найбольш уразілі. Адкрываецца зборнік апавяданнем "Сніч", і гэта сапраўдная знаходка для кнігалюбаў, якія любяць кнігі пра кнігі і літаратараў (як я). Галоўны герой — літаратурны негр (або паліткарэктна ghost writer —…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

29 ноября 2017 г. 16:08

85

4

Глыбокая восень люструецца ў раньняй вясьне — блізьняты, якіх, апроч маці, ніхто не адрозьніць.

Язык не паварочваецца назваць гэта кнігай. Так, брашурка. Але ж хіба гэта важна? Важны змест. Я люблю паэзію Шчура, але Прэмію Гедройца ў мінулым годзе ён выйграў з кнігай прозы "Завяршыць гештальт". Хоць аўтар даўно жыве ў Чэхіі, але ўзбагачаць беларускую літаратуру сваёй творчасцю не перастае. Такое адчуванне, што Шчуру ўжо ўсё роўна, што падумаюць пра яго паэзію, таму ў ёй ён можа выразіць усё, што захоча.

Не, крый мяне божа, я вам не паэта, гаворка з былым для мяне — самамэта. Хто піша для славы, забавы, навукі — мне цалкам да задніцы. Сьцяг ім у рукі.

Кніга поўная ўспамінаў, гэта і настальгія, і думкі пра тое, што "найлепей спалася на дзедавай падушцы", таму можна лічыць яе…

Развернуть

16 февраля 2018 г. 08:47

381

5

Гэта найлепшая кніга, якую напісаў аўтар. Калі вы чыталі яго іншыя кнігі і вам не надта зайшло, рашыцеся ўсё-ткі ўзяцца за гэтую. Думаю, не пашкадуеце. Гэта раман, напісаны цудоўна. У Шчура добры стыль у цэлым, а ў гэтай кнізе яшчэ і сюжэт. У апавяданнях, як мне здаецца, аўтар не паспявае раскрыць усё сваё майстэрства. У рамане яму гэта ўдалося. Не чакайце імклівага раскручвання сюжэту - не ў гэтым соль кнігі. Проста чытайце і вы альбо ўвальецеся ў скуру галоўнага героя і будзеце глядзець на падзеі яго вачыма, альбо больш не возьмецеся за Шчура.