Автор
Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч (Барыс Пятровіч Сачанка)

  • 17 книг
  • 2 подписчика
  • 26 читателей
3.6
37оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.6
37оценок
5 7
4 16
3 11
2 3
1 0
без
оценки
3

Рецензии на книги — Барыс Пятровіч

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

18 ноября 2021 г. 15:25

148

3

Адна з самых незвычайных кніг, што я чытала апошнім часам. Бо гэта і не раман, і не зборнік апавяданняў, але цікавая дзённікава-мастацкая кніга.

Барыс Пятровіч вырашыў занатаваць адзін месяц свайго жыцця. І адбылося гэта ў далёкім 1993 годзе. Для мяне далёкім, бо я ў той год толькі нарадзілася. Але ж занатаваў пісьменнік студзень, і да майго нараджэння заставалася яшчэ больш за паўгода... Але тым не менш было вельмі цікава пачытаць пра тое, што адбывалася ў год майго нараджэння ў Беларусі вачыма пісьменніка.

Кожны дзень студзеня 1993-га Барыс Пятровіч рабіў невялікую дзённікавую замалёўку, апісваў, што цікавага здарылася за гэты дзень у жыцці ці творчасці, у сям’і, на працы, дзяліўся гісторыямі пра пісьменнікаў, з якімі сустракаўся. Таксама ў гэты дзень ён пісаў кароткую прозу ў прыдуманых…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

6 ноября 2017 г. 20:39

104

4

Атрымліваючы ў полацкім музеі беларускага кнігадрукавання літаратурную прэмію “Гліняны Вялес” Барыс Пятровіч у сваёй прамове выказаў думку, што пісьменнікі сталага ўзросту раней маглі жыць толькі на дывідэнтах ад напісанага раней. Да розных юбілеяў аўтара тое-сёе перавыдавалася, друкавалася ў розных анталогіях, калектыўных зборніках, хрэстаматыяў і чытанках. Цяпер такога няма, і беларускі пісьменнік, якога б сталага ўзросту ён не быў, мусіць пісаць і друкаваць новыя творы, каб не знікнуць з літаратурнага далягляду. Праўда, выходзяць яшчэ кнігі ў залатой серыі выдавецтва “Кнігазбор” з лепшымі творамі найбольш адметных айчынных мастроў слова. Але далёка не кожнаму пісьменніку ўдаецца ў гэтую серыі трапіць. А ўжо пра шматтомныя выбраныя сучасныя пісьменнікі даўно забыліся.

І таму кожная…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

17 июля 2016 г. 02:59

149

4.5 "У кожнага з нас спачатку была цемра, і кожнага з нас потым чакае цемра."

Падзеі аповесці адбываюцца ў Беларусі ў канцы ХХ ст., у вельмі важны і пераломны для краіны час. Наш герой прачынаецца пасля комы, у якой прабыў 3 гады, у доме для інвалідаў у палескай глушы. Яго суседзі — псіхі ды інваліды, людзі без дамоў, родных і сваякоў. Забытыя, нікому не патрэбныя. У яго амнезія, не можа згадаць нават сваё імя, а ўсе вакол завуць яго Славік, бо менавіта гэтае імя ён шаптаў у трызненні. І разам з нашым героем мы мусім прайсці складаны шлях вяртання да сябе, так бы мовіць, "успомніць усё".

Самае цікавае, што трапіў у кому "Славік" у СССР, а прыйшоў у сябе ўжо ў незалежнай Беларусі. Вядома, што для яго было шокам убачыць на вуліцы іншы сцяг. У астатнім змены мала закранулі гэты дом-інвалідаў. Хіба што набліжаюцца першыя прэзідэнцкія выбары, і сярод жыхароў гэтага…

Развернуть

20 ноября 2011 г. 02:46

72

4

Як па мне, то напісаць рэцэнзію на зборнік апавяданняў немагчыма. А калі гэта зборнік, у якім шмат кароткіх апавяданняў, то і пачынаць не варта. А калі на вокладцы надрукаваны водгук спадара Акудовіча, то адна думка пра ўласную рэцэнзію - ужо грэх :)

А калі па сутнасці, то харошая кніга для няспешнага чытання і атрымання эстэтычнай асалодны. Прыемны бонус - пяць-дзесяць гісторыі са сваімі героямі назаўжды зачэпяцца ў памяці і непазбежна будуць усплываць пры згадванні пэўных рэчаў ці падобных збегаў абставінаў.

21 июня 2015 г. 17:06

63

4

Пакуль толькі першую аповесць прачытаў. Спачатку - моцна адмоўнае ўражанне:) Так здараецца часам. Штосьці адштурхнула мяне. Мабыць, залішняя "фізіалагічнасць". І думкі нейкія банальныя. А потым... другая частка... "кафкіанская"... уразіла і далей я б сказаў - глыбокая аповесць, цікавая:)

5 февраля 2018 г. 18:54

180

5

Барыс Пятровіч - майстар кароткай прозы. У гэтай кнізе частка апавяданняў - з папярэдніх кніг. Ранейшыя творы я чытаў даўно. І вось з выхадам гэтай кнігі перачытаў. Апавяданні прынеслі такое ж задавальненне. Па-мойму, Пятровічавы апавяданні недаацэнены, мала каму вядомыя. Раю гэтую кнігу. У адрозненні ад буйной прозы, у апавяданнях аўтар найбольш развіў свой талент.