Автор
Павал Касцюкевіч

Павел Кастюкевич

  • 6 книг
  • 2 подписчика
  • 68 читателей
3.9
83оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.9
83оценки
5 27
4 36
3 16
2 4
1 0
без
оценки
11

Новинки Паўла Касьцюкевіча

  • Бульба ў райскім садзе Павал Касцюкевіч
    ISBN: 9786098213454
    Год издания: 2018
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    Беларускі праваднік па Старым Запавеце (ТаНаХу).

    Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкетырам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»?

    500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць біблійныя аповеды і пашукаць у іх жывыя паралелі з беларускай і габрэйска-ізраільскай культурай, гісторыяй і палітыкай.
  • План Бабарозы Павал Касцюкевіч
    ISBN: 9786098147414
    Год издания: 2016
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны.

  • Блог Усяслава Чарадзея Павал Касцюкевіч
    ISBN: 978-985-562-016-8
    Год издания: 2013
    Издательство: І. П. Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Легандарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, будаўнік Сафійскага сабора і паводле старажытных летапісаў — уладальнік звышнатуральных здольнасцяў, на старонках свайго блога сучаснай мовай дзеліцца з чытачом тым, як гэта — быць у скуры ваўка-пярэваратня і кіраваць сярэднявечным Полацкам. ЖЖ-дзённіку полацкі князь давярае ўласнае жыццё, скардзіцца на недасканаласць і адсталасць сучаснага яму сярэднявечнага грамадства, дзеліцца любоўнымі перажываннямі і нават распавядае пра свае неймаверныя падарожжы ў часе. Блог Усяслава Чарадзея ініцыянаваны культурніцкай кампаніяй «Будзьма беларусамі!».

  • Зборная РБ па негалоўных відах спорту Павал Касцюкевіч
    ISBN: 978-985-6991-51-9
    Год издания: 2011
    Издательство: Логвінаў
    Язык: Белорусский
    У кнізе сабраныя апавяданні, якія праліваюць святло на неасветленае ў афіцыйных СМІ жыццё шараговых беларусаў: мінскіх кухарак-прарочыц, смаргонскіх кантрабандыстак і гарадзенскіх спартоўцаў-алкаголікаў. Часам рэчаіснасць паварочваецца сумным, часам – абсурдным, а найчасцей камедным бокам.
    Кніга названая паводле апавядання, у якім задзейнічаная напаўміфічная каманда, што адначасова гуляе ў падводны хакей, пола на сланах і скача на вярблюдзе з раўбіцкіх трамплінаў.
  • Душпастарскія спатканьні для дачнікаў Павал Касцюкевіч
    ISBN: 978-9955-437-31-6
    Год издания: 2008
    Издательство: Інстытут беларусістыкі
    Язык: Белорусский
  • Душпастарскія спатканні для дачнікаў Павал Касьцюкевіч
    ISBN: 978-985-6800-73-98-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Інстытут беларусістыкі
    Язык: Белорусский
    Ёсьць паміж Хайфай і Галянскімі вышынямі пагорак з камяністым плято. Ня дужа каб высокі, мэтраў шэсьцьдзесят. Цяпер там археалягічныя раскопкі ці нешта кшталту таго. У «Адкрыцьці» Яна Багаслова ён называецца Армагедон.
    31 сьнежня 1999 году семдзесят выхадцаў з былога Саюза: талкіністы, мэталісты, панкі, хіпі, наркаманы і проста харошыя людзі сьвяткавалі новы міленіюм у ляску пад тым пагоркам, а ў поўнач, з надыходам канца сьвету (пра які так доўга бубнілі Настрадамус і «Камсамольская праўда»), падняліся на плято, каб дапамагчы чалавецтву ў фінальнай бітве са Злом.
    І яны стаялі на тым Армагедоне. Пасажыры, якім неяк так не ўдалося паспытаць манны нябеснай, затое выпала дасхочу наесьціся камякоў зь дзетсадаўсага эрзацу. Чувакі, якім ў трэцяй клясе травілі байкі пра дзядулю-Будаленіна, а ў шостай пранікнёна вяшчалі, які ён бэд гай і ўвогуле лашок. Чэлы, чые мазгі ў 90-ыя пераехала камбайнам…