Еўфрасіння скісла ўсміхнулася. — О не, спадар Заяц, — сказала яна. — Ты моцна памыляешся. Боршч, які сядзяць і вараць нашыя жанчыны — не НЗ апакаліпсіса, боршч і ёсць апакаліпсіс. Пякучы і пякельны. Безбярэжны і бязлітасны. Пунсовы, як кроў, наварысты, як лава. І прыпячатала: — Боршч жаночага гневу!