Автор
Георгий Марчук

Георгій Васілевіч Марчук

  • 27 книг
  • 2 подписчика
  • 42 читателя
3.8
47оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
3.8
47оценок
5 20
4 11
3 10
2 3
1 3
без
оценки
11

Рецензии на книги — Георгий Марчук

5 апреля 2018 г. 19:22

1K

4 Лёгкі хлеб

— А што для гэтай самай духоўнасці трэба?.. — Для духоўнасці?Ды хоць бы для пачатку дастаткова мець пачуццё абавязку і любові да свайго народа.

Яго дзед усё жыццё працаваў на зямлі. Бацька гэтага рабіць не захацеў: стаў гандляваць у магазіне. А сам Сава Дым адпраўляецца ў горад, каб шукаць яшчэ лягчэйшых шляхоў да бязбеднага жыцця. Кінастудыя, рэстаран, Дом вясельных абрадаў — у гэтых і іншых месцах, як высветлілася, чалавек без асаблівых талентаў і адукацыі можа мець неблагія грошы. Ужо ў першы год прыезду ў сталіцу Сава заводзіць сабе сябровак, з якімі потым сустракаецца на працягу многіх гадоў. Жанчыны легкадумных паводзін патрэбны для розных мэт: прыемна правесці час, пазычыць грошы, зрабіць "інтымны падарунак" патрэбнаму чалавеку. Чамусьці, усе яны ахвотна служаць свайму ненадзейнаму…

Развернуть

13 декабря 2017 г. 18:53

2K

5 Правінцыя, кветкі і ...комплексы

Пра цяжкае жыццё падлеткаў ў пасляваенныя часы пісаў ледзь не кожны другі беларускі пісьменнік. Але тут усё пададзена крыху па-іншаму, закрануты многія тэмы, якія звычайна абмінаюць Адась з маленства расце без бацькі, хоць той жыве на суседнім пасёлку, і ніколі не быў з ім знаёмы. Яго маці скончвае жыццё самагубствам, здаецца, без ніякіх прычын. Сам хлопец хворы на туберкулёз, часта лечыцца ў санаторыях. Усе гэтыя абставіны прымушаюць яго адчуваць у сабе нейкія заганы, і пройдзе шмат часу пакуль комплексы будуць пераадолены. Падлеткам ён марыць стаць славутым кінарэжысёрам або пісьменнікам, але жыццё прызямляе гэтыя мары. Адась становіцца журналістам, кніжку ўсё ж выпускае, але яна праходзіць незаўважна і ні славы, ні грошай не прыносіць. З часам ён разумее, што шчасце зусім у іншым —…

Развернуть

5 апреля 2018 г. 19:41

863

5

Лічы сябе шчаслівым, калі зможаш вольна жыць на віду ва ўсіх.

Злачынства ваенных часоў, сляды якога спрабуюць схаваць у мірныя дні, — сюжэт, які неаднаразова выкарыстоўвалі беларускія аўтары. На гэты раз злачынства мае крыху асаблівы характар. Авяр"ян Ліхадзей з падлеткавага ўзросту паклаў вока на маладую пані Аляксандру Батура. У вайну яна становіцца сувязной, ён — партызанам і вырашае па-свойму выкарыстаць атрыманую ўладу. У мірны час ён не пакіне здзеквацца з жанчын: і будучы начальнікам жаночай калоніі, і перайшоўмы на пасаду кіраўніка раённай міліцыі. Цёмныя справы ўсё роўна адкрыюцца, але пакарае за іх не закон, а само жыццё. Ёсць у кнізе цікавыя старонкі, як успрымалі вайну ў толькі што далучанай Заходняй Беларусі. Зусім не ўсе кінуліся змагацца. Частка людзей проста назіралі, што…

Развернуть

10 декабря 2017 г. 21:45

2K

5 Зямля і сям"я

Раман пачынаўся вельмі інтрыгуюча. Ратучы ад нападу гвалтаўнікоў малодшую сястру, старэйшая Маня прыкідваецца дурненькай і падатлівай і кідаецца ў рэчку разам з мужчынам, які на іх напаў. Пасля такога пачатку чакалася, што ўвесь твор будзе захапляльна-эпічным, накшталт “Ціхага Дону”. На ўзровень Шолахава аўтар, праўда, не выйшаў, але кніга атрымалася даволі цікавая. Галава вялікай сям”і, гаспадарлівы, але не вельмі вязучы селянін апантаны справедчнай марай пра ўласную зямлю. Нечакана палітычная сітуацыя дазваляе яму ажыццявіць свае запаветныя надзеі. Гісторыя ж адбываецца ў Заходняй Беларусі, ў 30-х гадах. Якраз у гэты час памірае Пілсудскі, і зямляўладальнікі пачынаюць распрадаваць нерухомасць, лічачы, што грошы больш надзейная рэч, чым зямля, якую можна страціць у выніку змены ўлады ў…

Развернуть

27 сентября 2015 г. 17:55

5K

2

Нудная, старамодная кніга. На чытача дзейнічае моцны патрыярхальны і рэлігійны ціск, бясконцыя вясковые стэрэатыпы. Аўтар прапаноўвае нам сваё бачанне рэальнасці, гэта я разумею. Але такі позірк - істотная стэрэлізаваная нудота. Не для мяне.

ranica_t

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

28 октября 2016 г. 13:19

10K

4

І сапраўды каноны: адносіны да царквы, да танцаў, да гасцей. Мяккая канапа ў залі, драўляныя хаты, зробленыя без цвікоў... Гэтае апавяданне - быццам імгненне назірання за жыхарамі палескага мястэчка. Не захапляе, не. Такое сабе павольнае апавяданне пра звычайнае жыццё-быццё.

20 мая 2023 г. 23:35

101

3.5 Кветкі Палесся

Успрыманне кнігі пра тое, што (ці каго) ты ведаеш асабіста, пра мясціны, дзе жыў ці проста наведваў, адрозніваецца ад таго, калі ты чытаеш пра нешта новае і невядомае.
Гэта нейкае асаблівае пачуццё пазнавання - бачыць на старонках мастацкай кнігі знаёмыя з дзяцінства назвы вёсак, прозвішчы людзей, якія табе сустракаліся па жыцці, вядомыя факты і з’явы. Таму раман Георгія Марчука "Кветкі правінцыі" для мяне найперш пра Століншчыну, Давыд-Гарадок, Палессе і палешукоў. А яшчэ ён пра сталенне, спробу асэнсаваць і перажыць псіхалагічную траўму дзяцінства - самагубства маці (не самая распаўсюджаная тэма для беларускай літаратуры). І зусім трошачкі - пра дауншыфтынг. Тут, праўда, даволі традыцыйна, калі разглядаць твор у рэчышчы савецкай маладзёжнай прозы, але не 1960-70-х, а 1980-х, калі быў…

Развернуть