Міхал Андрасюк — об авторе
- Родился: 2 декабря 1959 г. , Гайнаўка, Польшча
Биография — Міхал Андрасюк
Міхась (Міхал) Андрасюк (2 снежня 1959, Гайнаўка, Польшча) — пісьменнік, журналіст, актыўны дзеяч беларускай меншасці ў Польшчы.
Дзяцінства прайшло ў в. Войнаўка Дубіцкай гміны. Скончыў у 1978 годзе беларускі ліцэй у Гайнаўцы, працаваў настаўнікам і каменячосам, затым журналістам беластоцкай рэдакцыі Радыё «Рацыя». Па снежань 2010 года - шэф антэны Радыё «Рацыя», вядучы «Белсат». Жыве ў Гайнаўцы.
Дэбютаваў у «Ніве» (1979) вершамі.
КнигиСмотреть 8
Библиография
Титулы, награды и премии
Лаўрэат літаратурнай прэміі часопіса "Дзеяслоў" "Залаты апостраф". Проза. (2009)
Лаўрэат літаратурнай прэміі прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанецкага (2012)
Премии
Номинант
2019 г. — Премия имени Ежи Гедройца (Поўня)2011 г. — Глиняный Велес (Вуліца добрай надзеі)
РецензииСмотреть 3
21 марта 2019 г. 11:22
304
5
Калі я прачытаў гэтую кнігу, сказаў сабе, ого, гэта зусім невядомы мне Андрасюк. Нічога падобнага з яго ранейшых тэкстаў мне не прыгадвалася. На першых старонках “Поўні”, калі аўтар апісвае гісторыю знаёмства з Юляй на менскім чыгуначным вакзале, я добра пазнаваў Міхала. Гэта быў той самы Андрасюк, якога я ведаў яшчэ па першай ягонай кнізе “Ферма”, у далёкім 2000 годзе я прывёз яе з гайнаўскага “Бязмежжа”. Але чым далей чытаў, тым усё больш аўтар кнігі рабіўся мне невядомым. А прыканцы чытання я нават збянтэжыўся. Што тут адбылося? Куды знік ранейшы Андрасюк.
Па-шчырасці, пазнаваў я яго і ў другой палове кнігі. Але толькі таму, што добра ведаю стылістыку яго пісьма. Андрасюка сапраўды ні з кім не зблытаеш, бо ён стварыў свой адметны, лёгка пазнавальны, стыль. Яго асаблівасць –…
2 декабря 2017 г. 11:58
56
5
Міхась Андрасюк у адным з інтэрв’ю наступным чынам патлумачыў, чаму пачаў пісаць па-польску і выдаваць польскамоўныя кнігі. Маўляў, нярэдка можна пачуць, што гэтыя беларускія пісьменнікі Падляшша толькі чагосьці вартыя ў сваім нацыянальным культурным асяродку, па-за межамі якога яны ніякай канкурэнцыі польскім пісьменнікам скласці не могуць. Першая польскамоўная кніга Андрасюка “Вагон другога класа” адразу патрапіла ў шорт-ліст галоўнай літаратурнай прэміі Падляшша – прэміі прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанецкага. З другой спробы Міхась гэтую вяршыню адолеў – другая яго польскамоўная кніга “Белы конь” атрымала ганаровую ўзнагароду.
У адрозненні ад першай польскамоўнай кнігі, якую Андрасюк адпачатку пісаў па-польску, “Белы конь” – перакладны зборнік. Ён быў напісаны…