Вручение 2011 г.

Премия за 2010 год.

Страна: Беларусь Место проведения: город Полоцк, Музей белорусского книгопечатания Дата проведения: 2011 г.

Глиняный Велес

Лауреат
Уладзімір Някляеў 4.5
У кнігу вядомага беларускага паэта, празаіка, публіцыстаУладзіміра Някляева ўвайшлі вершы і паэмы з яго папярэдніх паэтычных зборнікаў: “Адкрыццё”, “Наскрозь”, “Прошча”, “Так”, а таксама новыя творы, створаныя ў апошнія гады. Паэзія У. Някляева адметна псіхалагізмам, вастрынёй адчування і глыбінёй асэнсавання часу.
Міхась Андрасюк 4.0
Кніга прозы Міхася Андрасюка (беларускага пісьменніка з Польшчы) знаёміць з мінуўшчынаю і сучаснасцю каларытных герояў белавежскіх вёсак і мястэчак. Апавяданням уласцівыя метафарычнасць стылю, ласкавая іронія і псіхалагічны лірызм.
Леанід Галубовіч 4.5
У гэтай кнізе самабытнага крытыка і эс ііста Леаніда Галубовіча публікуюцца выбраныя тэксты з яго вядомай лімаўскай рубрыкі «Кулуары», у якіх аўтар разважае над самой прыродай літаратурных талентаў, іх жыццём і творчасцю, сярод якіх такія выдатныя паэты і пісьменнікі, як Я. Брыль, В. Быкаў, Я. Сіпакоў, Д. Бічэль, А. Разанаў, А. Мінкін, А. Глобус, А. Федарэнка...
Асобна падаецца малавядомы нарыс пра лёс і творчы плён вядомага паэта Анатоля Сыса (1959—2005).
Для шырокага кола чытачоў.
Юры Станкевіч 3.6
Вострасюжэтны раман-папярэджанне Юры Станкевіч стварыў у жанры антыўтопіі – абсалютна новай з'явы ў сучаснай беларускай літаратуры. Аўтар скіроўвае чытача ў 2050 год – час, калі чалавецтва, спасцігнуўшы шэраг тэхнагенных і экалагічных катастроф, хістаецца і трымціць перад іх наступствамі. У цэнтры наватарскага твора-прытчы, напісанага аўтарам у звыклай для яго дакладнай і жорсткай форме, – магчымы лёс краіны, а таксама лёс дваіх закаханых, што спрабуюць супрацьстаяць цёмным сілам жыцця.
Андрэй Хадановіч 4.6
У новай кнізе Андрэя Хадановіча сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008 – 2009 гадах. Некаторыя тэксты былі напісаныя раней, але не ўваходзілі ў папярэднія кнігі аўтара. У зборнік уключаная таксама драматычная паэма "Дзяды". Да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытаньні і музычнай аранжыроўцы Дзьмітрыя Дзьмітрыева.