Автор
Кацярына Хадасевіч-Лісавая - все книги по циклам и сериям | Книги по порядку
- 2 произведения
- 13 изданий на 2 языках
-
Сакрэты аднаго каралеўства Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 9789855753545 Год издания: 2022 Издательство: Издательский дом "Звязда" Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны... Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у выкшталцоных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арастакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі дзяржаву... -
Касмічная адысея хлопчыка Стасіка Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-6994-33-6 Год издания: 2012 Издательство: Лiтаратура i Мастацтва Язык: Белорусский -
Падарожжы ў Чароўны лес Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-02-1015-9 Год издания: 2008 Издательство: Мастацкая літаратура Язык: Белорусский -
Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка Кацярына Хадасевіч-Лісавая
Год издания: 2016 Издательство: Выдавецкі дом "Звязда" Кніга "Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка" распавядае пра тое, як госць з космасу знаёміўся з жыццём на Зямлі, пра цікавыя прыгоды сяброў на канікулах. Сюжэт спалучае рэальных і казачных персанажаў, з якімі адбываюцца як рэальныя, так і казачныя падзеі. Гэта, напрыклад, велапрабег, падчас якога дзеці заблукалі, але агульнымі намаганнямі здолелі самастойна знайсці дарогу дадому, і сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, якая здыралася пасля. Разам з героямі чытачы апынуцца і ў космасе – якраз у той момант, калі яму пагражае сур’ёзная небяспека…
Кніга захапіць юных чытачоў. Паводзіны і ўчынкі яе герояў вучаць дзяцей быць добрымі, шчырымі, спагадлівымі, ветлівамі, цаніць сяброўства і разумець агульна-чалавечыя каштоўнасці. -
Таямніца зачараванага балота Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-02-1932-9 Год издания: 2021 Издательство: Мастацкая літаратура Дрыгва – небяспечнае месца для гульняў, але толькі не тады, калі ты маеш запрашэнне ад самога Багніка, гаспадара зачараванага балота, і першай лэдзі Кікімары. Вясёлая і адважная кампанія, у якую аб'ядналіся звычайныя дзеці Андрэй і Юля з іх незвычайнымі сябрамі Кімай, Марай і Балоцем, адкрые для чытачоў сакрэты зачараванага балота, зазірне ў самыя загадкавыя мясціны, запросіць у казачны свет і далучыць да незабыўных прыгод -
Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-575-266-1 Год издания: 2020 Издательство: Звязда Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!
А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...
Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.
Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі... -
Казкі сіняй падушкі Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-7059-42-3 Год издания: 2013 Издательство: Выдавецкі дом "Звязда" Язык: Белорусский Хлопчык Стасік разам з мамай зрабіў сабе падушку. А пасля выявілася, што ўнутры яе жывуць маленькія істоты, якія ведаюць шмат казак і цікавых гісторый. Цяпер кожную ноч Стасік і яго сябра Пухлік здзяйсняюць неверагодныя падарожжы ў самыя незвычайныя месцы.
-
Казкі сівой даўніны Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-7059-95-9 Год издания: 2014 Издательство: Звязда Язык: Белорусский Таямнічае заўсёды існавала i icнye побач з намі. У загадкавых істот верылі нашы продкі, не сумняваліся i у тым, што некаторыя людзі валодаюць незвычайнымі здольнасцямі. Пра гэта — казка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Калі ў вас жыве дух авантурызму, то гэтыя творы абавязкова прыйдуцца вам даспадобы.
-
Казкі чараўніцы Зімы Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-575-064-3 Год издания: 2015 Издательство: "Звязда" Язык: Белорусский Гэта кніга чароўная! У любы час, варта толькі зазірнуць пад вокладку, яна перанясе чытачоў у дзівосныя святочныя дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў. І яны сапраўды адбываюцца! Аб самым незвычайным вам раскажуць героі казачных гісторый. Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы пабываеце ў чароўным свеце казак, даведаецеся, як здзяйсняюцца цуды, і навучыцеся не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любіце. -
Ключ ад Вялікай Каштоўнасці Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 978-985-575-224-1 Год издания: 2020 Издательство: Выдавецкі дом "Звязда" У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.
Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і адкрыюць іх таямніцы. Асаблівая адметнасць кнігі ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера... -
Палёт на Вухуцію Кацярына Хадасевіч-Лісавая
ISBN: 9789855752814 Год издания: 2021 Издательство: Звязда Тэлепорт існуе! Гэта кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Палёт на Вухуцію"!
Адпраўляйцеся ў неверагоднае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная Касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету?