Автор
Кацярына Хадасевіч-Лісавая

Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая

  • 13 книг
  • 1 подписчик
  • 13 читателей
4.3
29оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
29оценок
5 14
4 12
3 2
2 1
1 0
без
оценки
4

Лучшие книги Кацярыны Станіславаўны Хадасевіч-Лісавая

  • Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-575-266-1
    Год издания: 2020
    Издательство: Звязда
    Кніга-перакрутка распавядзе чытачам дзве страшныя гісторыі. Адна з іх здарылася з хлапчуковым хаўрусам, а другая - з кампаніяй дзяўчынак. З хлопчыкамі адбыліся містычныя падзеі ў час адпачынку летам у вёсцы. І папярэджвалі ж мясцовыя жыхары, што небяспечна спрабаваць даведацца таямніцу, якую хавае ад людзей старажытны курган... Але калі цікаўнасць пераважае над асцярожнасцю, то пачынаюцца прыгоды, ад якіх пераймае дух і замірае сэрца!

    А што бывае, калі чатыры сяброўкі застаюцца начаваць у кватэры без дарослых? Дзяўчынкі могуць весяліцца, зладзіць вечарынку, не спаць паўночы. Усё так, але ў той гісторыі няўрымслівыя паненкі выпадкова сустрэліся з загадкавай асобай, якая пасля поўначы нагнала на іх сапраўдны жах, бо яна была...

    Аб усіх падрабязнасцях можна даведацца, прачытаўшы кнігу. Калі толькі вы не з баязлівых, сябры.

    Кніга для смелых дзяцей, якія любяць слухаць страшныя гісторыі...
  • Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    Год издания: 2016
    Издательство: Выдавецкі дом "Звязда"
    Кніга "Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка" распавядае пра тое, як госць з космасу знаёміўся з жыццём на Зямлі, пра цікавыя прыгоды сяброў на канікулах. Сюжэт спалучае рэальных і казачных персанажаў, з якімі адбываюцца як рэальныя, так і казачныя падзеі. Гэта, напрыклад, велапрабег, падчас якога дзеці заблукалі, але агульнымі намаганнямі здолелі самастойна знайсці дарогу дадому, і сапраўдная дэтэктыўная гісторыя, якая здыралася пасля. Разам з героямі чытачы апынуцца і ў космасе – якраз у той момант, калі яму пагражае сур’ёзная небяспека…

    Кніга захапіць юных чытачоў. Паводзіны і ўчынкі яе герояў вучаць дзяцей быць добрымі, шчырымі, спагадлівымі, ветлівамі, цаніць сяброўства і разумець агульна-чалавечыя каштоўнасці.
  • Казкі сівой даўніны Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-7059-95-9
    Год издания: 2014
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Таямнічае заўсёды існавала i icнye побач з намі. У загадкавых істот верылі нашы продкі, не сумняваліся i у тым, што некаторыя людзі валодаюць незвычайнымі здольнасцямі. Пра гэта — казка Кацярыны Хадасевіч-Лісавой. Калі ў вас жыве дух авантурызму, то гэтыя творы абавязкова прыйдуцца вам даспадобы.
  • Знаемцеся - #Падабайка.к@! Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 9789855752548
    Год издания: 2020
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    Вы хацелі б мець унікальны гаджэт, які ніколі не патрабуе зарадкі, абсалютна не расходуе трафік, не псуе зрок, не "глючыць". А яшчэ ён дае карысную інфармацыю, вядзе ў свет фантазіі, пашырае слоўнікавы запас, дорыць магчымасць знаёміцца ў Сусветным сеціве з новымі сябрамі, гуляць у настольную гульню і вясёлую вандрульню з прызам для самых уважлівых і актыўных карыстальнікаў адной з сацыяльных сетак...

    Увага! Гэты ўнікальны гаджэт вы зараз трымаеце ў руках! Кніжная фея прыдумала і стварыла кнігу, у якой удалося спалучыць экран гаджэта і папяровыя старонкі! Адкладзіце свае смартфоны, сябры, і пазнаёмцеся з сімпатычным віртуальным героем, якога ведае ўвесь свет, а ўвасобіўся ён у новай кнізе беларускай пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой.
  • Таямніца зачараванага балота Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-02-1932-9
    Год издания: 2021
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Дрыгва – небяспечнае месца для гульняў, але толькі не тады, калі ты маеш запрашэнне ад самога Багніка, гаспадара зачараванага балота, і першай лэдзі Кікімары. Вясёлая і адважная кампанія, у якую аб'ядналіся звычайныя дзеці Андрэй і Юля з іх незвычайнымі сябрамі Кімай, Марай і Балоцем, адкрые для чытачоў сакрэты зачараванага балота, зазірне ў самыя загадкавыя мясціны, запросіць у казачны свет і далучыць да незабыўных прыгод
  • Казкі чараўніцы Зімы Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-575-064-3
    Год издания: 2015
    Издательство: "Звязда"
    Язык: Белорусский
    Гэта кніга чароўная! У любы час, варта толькі зазірнуць пад вокладку, яна перанясе чытачоў у дзівосныя святочныя дні. Тыя, калі і дзеці, і дарослыя чакаюць цудаў. І яны сапраўды адбываюцца! Аб самым незвычайным вам раскажуць героі казачных гісторый. Пазнаёмцеся з імі, сябры, і вы пабываеце ў чароўным свеце казак, даведаецеся, як здзяйсняюцца цуды, і навучыцеся не толькі заўважаць іх у звычайным жыцці, але і ствараць для тых, каго любіце.
  • Казкі сіняй падушкі Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-7059-42-3
    Год издания: 2013
    Издательство: Выдавецкі дом "Звязда"
    Язык: Белорусский
    Хлопчык Стасік разам з мамай зрабіў сабе падушку. А пасля выявілася, што ўнутры яе жывуць маленькія істоты, якія ведаюць шмат казак і цікавых гісторый. Цяпер кожную ноч Стасік і яго сябра Пухлік здзяйсняюць неверагодныя падарожжы ў самыя незвычайныя месцы.
  • Ключ ад Вялікай Каштоўнасці Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-575-224-1
    Год издания: 2020
    Издательство: Выдавецкі дом "Звязда"
    У гэтай кнізе жывуць міфалагічныя персанажы, знаёмыя нам з народнага фальклору. Кажуць, некалі даўно яны існавалі, і нашыя продкі часам бачылі іх на свае вочы! Мінулі стагоддзі, шмат што змянілася на зямлі. Сёння ніхто ўжо не бачыць русалак, ваўкалакаў, кікімар і вадзянікоў... Дзе яны падзеліся? Пра ўсіх не ведаю, але некалькі з іх перасяліліся ў сучасныя казкі аб далёкім мінулым і набылі новыя рысы характараў, нават крыху знешнасць змянілі.

    Старонкі гэтага выдання не толькі пакажуць гэтых міфічных істотаў, але і адкрыюць іх таямніцы. Асаблівая адметнасць кнігі ў тым, што чытач становіцца адным з галоўных герояў і ў пошуках Вялікай Каштоўнасці праходзіць прыгодніцкім шляхам праз самыя незвычайныя і загадкавыя мясціны: Злавесны лес, Ведзьміна балота і Таямнічае возера...
  • Сакрэты аднаго каралеўства Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 9789855753545
    Год издания: 2022
    Издательство: Издательский дом "Звязда"
    Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны... Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у выкшталцоных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арастакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі дзяржаву...
  • Палёт на Вухуцію Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 9789855752814
    Год издания: 2021
    Издательство: Звязда
    Тэлепорт існуе! Гэта кніга Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Палёт на Вухуцію"!

    Адпраўляйцеся ў неверагоднае падарожжа, сябры! Вас чакае цудоўная Касмічная вандроўка і фантастычна-прыгодніцкая гісторыя пра дзяўчынку з Зямлі і хлопчыка з таямнічай Вухуціі. Вы здейсніце палёт на далёкую планету! Якая яна? Хто там жыве? Што адбываецца? Цікавае ці небяспечнае падарожжа атрымаецца ў галоўнай гераіні і чытачоў кнігі, якія разам тэлепартуюцца на загадкавую планету?
  • Касмічная адысея хлопчыка Стасіка Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-6994-33-6
    Год издания: 2012
    Издательство: Лiтаратура i Мастацтва
    Язык: Белорусский
  • Падарожжы ў Чароўны лес Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 978-985-02-1015-9
    Год издания: 2008
    Издательство: Мастацкая літаратура
    Язык: Белорусский
  • Загадка прынцэсы Агнэсы Кацярына Хадасевіч-Лісавая
    ISBN: 9789855752920
    Год издания: 2021
    Издательство: Звязда
    Язык: Белорусский
    У гэтай кнізе жывуць прыўкрасныя прынцэсы, багатыя каралі і кемлівыя ды разумныя людзі з народу. Тры казкі і іх персанажаў аб'ядноўвае старажытная забава, якую называюць мастацтвам, навукай і гульнёй. Гэта шахматы! Яны паспрыялі героям кнігі развеяць злыя чары, здабыць жаданае шчасце і знайсці сапраўднае каханне!

    Пра ўсё таямнічае, загадкавае, чароўнае, што адбылося праз незвычайныя шахматныя партыі, чытайце ў кнізе Кацярыны Хадасевіч-Лісавой "Загадка прынцэсы Агнэсы".