Победители

Алесь Бельскі
Литературная премия имени Ивана ...
Алесь Бельскі / Алесь Іванавіч Бельскі
4 книги
0 в избранном

Прэмiя за кнігі «Хроніка смутку» і «Ружовая знічка».

Литературная премия имени Ивана ...
Віктар Супрунчук 0.0
Сборник рассказов.
Литературная премия имени Ивана ...
Андрэй Федарэнка 4.2
Да магчымага Чытача. Гэтая кніга, шаноўны магчымы чытач, пісалася мною амаль чатыры гады. Я пісаў свае апавяданні і аповесці, шчыра спадзеючыся, што выказваю ў мастацкай форме пэўныя настроі, думкі частачкі блізкіх мне па духу людзей, я цешыў сябе надзеяю, што нейкаму незнаёмаму майму аднадумцу ад гэтай кніжкі стане трошкі лягчэй жыць — магчыма, ён адчуе сябе не такім адзінокім і знойдзе ў асобе аўтара для сябе сябра. Калі ж я сабраў кніжку, падправіў яе, шмат што перапісаў нанова, перачытаў больш уважліва яшчэ раз — як бы чужымі вачыма, калі ўспомніў тыя вусныя і пісьмовыя водгукі на маё раней друкаванае — я ўбачыў самы вялікі недахоп гэтай кніжкі. Я зразумеў, што яна не зможа задаволіць нават самага нястрогага, паблажлівага чытача, бо не дае адказу на пэўныя пытанні, у прыватнасці, — для чаго аўтар усё гэта пісаў і што ён гэтым хацеў сказаць? I даць адказ на гэтыя пытанні мастацкім творам нельга. Кніжцы патрэбна нейкае іншае завяршэнне.
Литературная премия имени Ивана ...
Уладзімір Калеснік 0.0
Кнігу вядомага літаратуразнаўцы складаюць партрэты і эсэ, прысвечаныя дзеячам беларускай культуры і літаратуры - Р. Шырму, В. Таўлаю, У. Караткевічу, а таксама мастацкаму слову Я. Брыля, А. Разанава, Н. Мацяш, А. Карпюка. Асаблівую цікавасць уяўляе нарыс "Пражскі эпісталярый", у якім аўтар дае шырокую панараму літаратурнага, культурнага і палітычнага жыцця Беларусі 20-30-х гадоў. і ўдзелу ў ім літаратараў, асветнікаў, палітыкаў, такіх, як У. Жылка, А. Луцкевіч, І. Дварчанін, Т. Грыб і інш.
Литературная премия имени Ивана ...
Барыс Сачанка 0.0
У кнігу вядомага беларускага празаіка ўвайшлі артыкулы, прысвечаныя часам сталіншчыны ў беларускай літаратуры, а таксама загадцы смерці Я. Купалы, малавядомай і маладаследаванай беларускай эміграцыі, дзеячам народна-вызваленчага нацыянальнага руху ў пачатку XX ст., якія пакінулі значны след у літаратуры і навуцы. Артыкулы друкаваліся ў перыядычных выданнях і выклікалі вялікую цікавасць у чытачоў.
Варлен Бечик
Литературная премия имени Ивана ...
Варлен Бечик / Варлен Леанідавіч Бечык
 
0 в избранном

Прэмiя прысуджана пасмяротна за літаратурна-крытычныя працы,

Литературная премия имени Ивана ...
Аляксей Карпюк 4.5
Тытульная аповесць кнігі – гісторыя сужонскай здрады, якая ў выніку прыводзіць да трагедыі. Паспяховая, на першы погляд, сям’я, якой зайздросцяць практычна ўсяго. Ён — вучоны, яна — настаўніца. Дастатак, дабрабыт, разумныя, дагледжаныя дзеці. Але нешта адбылося, недзе парушылася гармонія ва ўзаемаадносінах, і гэта прыводзіць да непапраўнай сямейнай драмы. Другую частку кнігі складаюць апавяданні, эсэ, старонкі ваеннага дзённіка аўтара, у якіх замалёўкі, успаміны пра тых, з кім сутыкнуў лёс, хто тым ці іншым чынам паўплываў на жыццё, на выбар, на будучыню. У асобным раздзеле кнігі, які носіць назоў «Не зусім гродзенскія гісторыі», сабраныя апавяданні-назіранні, якія апісваюць на першы погляд звычайныя здарэнні, заўважаныя пільным вокам аўтара, прадстаўленыя з аўтрскім аналізам пабачанага і пачутага.
Николай Лобан
Литературная премия имени Ивана ...
Николай Лобан / Мікола Паўлавіч Лобан
8 книг
0 в избранном

ПрэмIя прысуждена пасмяротна за кнігу публіцыстыкі «Пяць раніц тыдня».

Литературная премия имени Ивана ...
Серафим Андреюк 0.0
Сборнiк літаратурна-крытычных артыкулаў.
Литературная премия имени Ивана ...
Уладзімір Караткевіч 4.3
Раман «бацькі» беларускай гістарычнай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, спрабуе паказаць сучаснае жыцьцё праз прызму гістарычных падзеяў. Тэма паўстаньня 1863-1864 гадоў відавочна не адпускала беларускага пісьменьніка, але ён паспрабаваў апісаць ня толькі гісторыю, але і лёсы, што напаткалі нашчадкаў. Праўнук беларуса Усяслава Грынкевіча, удзельніка паўстання 1863 года, сустрэў Ірыну Гораву, праўнучку рускага афіцэра Юрыя Горава і пакахаў яе. Пакрычастыя сьцяжынкі Кліё зводзяць чарговы раз нашчадкаў лютых ворагаў, якія змагаліся не на жыцьцё але на сьмерць. Каханьне, нашчадкаў зачыняе нянавісьць мінуўшчыны і дае надзею на лепшую будучыню. Кніга была напісаная Уладзімерам Караткевічам, яшчэ на пачатку свайго творчага шляху, але чытаючы можна нязьменна адзначыць адно, Караткевіч нязьменна востра перажываў беларускую гісторыю і заклікаў ніколі не забываць пра мінуўшчыну дзеля будучыні. (З.К.)
Тэкст узяты з сайта http://kamunikat.org/k_historyja.html?pubid=13858&lang=BE
Литературная премия имени Ивана ...
Алесь Жук 0.0
У кнігу ўвайшлі лепшыя творы лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Алеся Жука пра гераічную барацьбу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аповесці і апавяданні, прысвечаныя тэме сучаснасці, кахання, маральнага і грамадзянскага выхавання і станаўлення характару савецкага чалавека.
Литературная премия имени Ивана ...
Алесь Асіпенка 0.0
Новы раман А. Асіпенкі — дынамічны, шматпланавы твор. Падзеі, апісаныя ў ім, адбываюцца на пачатку шасцідзесятых гадоў, калі ў аграрнай палітыцы намячаўся круты паварот да рашучага ўздыму сельскай гаспадаркі. Але аўтар не абмяжоўвае сябе паказам праблем сяла; у рамане намалявана шырокая панарама жыцця самых розных колаў тагачаснага грамадства. Першая кніга рамана ўжо друкавалася ў 1974 годзе. Другой кнігай аўтар завяршае шматгадовую працу над раманам.
Литературная премия имени Ивана ...
Вячаслаў Адамчык 3.8
Празаік Вячаслаў Адамчык зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту. У рамане «Чужая бацькаўшчына», які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, ён стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Амаль дэтэктыўны сюжэт рамана робіць яго чытанне па-сапраўднаму захапляльным.