Цитаты

Чалавек можа ўсё. Межаў яго сіле няма, калі наперадзе агонь надзеі. Гэта вельмі добра ведаюць гуманісты, фанатыкі і закаханыя.

На грошы, якія забірала вайна, можна было б даць усім гэтым хлопцам вышэйшую адукацыю.

Яніс узважыў бохан на руцэ.
— Н-да, — сказаў ён, — цяпер я разумею, чаго гэта беларусы ў свой час адны адбіліся ад татар.
— Што, сілу дае такі хлеб?
— Крый божа. Проста яны гэтым хлебам адбіваліся. Як кінуць так жарон, дык дзесяцёх татараў на конях як не было.

Чалавек можа выстаяць перад вялікімі бурамі, перанесці розныя трагедыі і неймаверныя страты – і зламацца ад нязначнай драбязы, смешнай пстрычкі, якую і ўлічыць было немагчыма.

Каханне не пытае, замужам каханая ці не, здаровая яна або хворая, шчырая ці нядобрая. Яно кахае, і гэтым сказана ўсё.

Ён стаяў у гэты момант у нейкім парку, цёмным і пакручастым, як шляхі чалавечыя. Зоры заблыталіся ў галінах, але ўнізе было цёмна. I ў гэтай цемры чалавек раптам зведаў усё, а ў сэрцы, поруч з бязмежным болем, якому ніколі не будзе канца, поруч з бязмежнай і горкай любоўю, ажывала нешта другое.

Так,… Развернуть 

КАЗКА
Ну сядай, сядай са мной, калі ласка,
Навальніцы песня старая-старая.
Слухай казку. Апошнюю казку.
Яна на тваіх вачох памірае.
Ў гэтай казцы яліны лапы схілілі.
Візантыйскі захад у алым дыме...
«Зялёная сарока кашку варыла,
Зялёная сарока з дурнымі вачыма...»
У кулінарную кнігу… Развернуть 

Заўсёды каханне таго, які пакахаў спачатку — мацнейшае, а ў таго, хто пакахаў другім — больш эгаістычнае і незалежнае.

Не, продкі не адышлі,.. яны тут і заўжды будуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль. Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхняя журба — гэта наша журба.
I калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.
Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не ўцячэ ад сябе....
Продкі мае, любыя… Развернуть 

... гэта была радзіма, роднае гняздо, тое, што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём.

...кожнага чалавека, які сустрэўся з табою па дарозе і ідзе ў той самы бок, што і ты, – вельмі-вельмі берагчы і не губляць з вачэй.

Блудны сын прайшоў усе стадыі прыніжэння, ён не можа нават прыпасці да рук бацькі, бо развучыўся любіць. I ў сыне, галаву якога з'ядае парша, мы часам угадваем саміх сябе, калі нам цяжка і патрэбна рука, што можа апусціцца на тваю галаву. Нам неабходна гэта.

...вялікае пачуццё — гэта зусім іншая справа... Але такое прыходзіць рэдка... I, на жаль, не да ўсіх.

І, як ні стараюцца, каханне гіне, бо кожны не можа дараваць другому нежадання ахвяраваць сабой.

Трэба было жыць. I невядома было, як жыць. Перш за ўсё трэба было спалiць усе масты, што звязвалi яго з мiнулым.

Людзі занадта лёгка забылі пра вайну. Яны лічаць, што гэта забаўкі. У многіх каціная памяць, ім абрыдлі напаміны аб ёй, яны не хочуць глядзець нават фільмаў аб тым, як людзі пакутавалі тады. «Вайна? Гэта прайшло».
А вайна не памерла. Не кажучы пра новую пагрозу, не памерла і старая. Яна толькі… Развернуть 

Гэтыя беларускія страстацерпцы такія: чым больш іх гісторыя б'е, тым яны дабрэюць. Гэтак ім і да юродзівых недалёка.

Таму, што лепей вісець на нажы,
Кахаць,
Праклінаць
За каханне багоў,
Чым век пражыць,
І дзяцей нажыць,
І не дажыць да кахання свайго.

1 2 3 4