Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы, паводле інш. звестак в. Іванаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 красавіка 2004) — беларускі паэт, эсэіст.
Нарадзіўся ў рабочай сям'і. Бацька паэта, Уладзімір Сямёнавіч, працаваў шафёрам, маці, Марыя Сямёнаўна, — медсястрой у бальніцы. Вучыўся ў Бялынкавіцкай сярэдняй школе, асаблівы ўплыў на Алеся аказаў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, падчас вучобы ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. Пасля школы, у 1974—1975 гадах працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму». Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб'яднання.
У 1975 годзе паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980 годзе. У 1980—1982 гадах працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», у 1982 годзе перайшоў у часопіс «Полымя» на пасаду рэдактара аддзела навукі і мастацтва. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (з 1984), у 1990 годзе абраны сакратаром Саюза. Пазней вяртаецца ў «Полымя» намеснікам галоўнага рэдактара, але пазней зноў перайшоў у «ЛіМ» на пасаду галоўнага рэдактара (1999—2002). У 2002 годзе перайшоў у рэдакцыю часопіса «Вожык» (2002—2004).
Памёр 23 красавіка 2004 года на працоўным месцы ад сардэчны прыступу, перахадзіў на нагах тры інфаркты і чацвёртага не перажыў. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках.
Пісаў нарысы, эсэ, вершы, аўтар перакладаў. Дэбютаваў вершам у 1972 годзе (касцюковіцкая раённая газета «Сцяг камунізму»).
Алесь (Аляксандр Уладзіміравіч) Пісьмянкоў (25 лютага 1957, в. Бялынкавічы, паводле інш. звестак в. Іванаўка, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць — 23 красавіка 2004) —… Развернуть
Мікола Сымонавіч (Сямёнавіч) Купрэеў — беларускі паэт, пісьменьнік.
Нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.
У 1943 годзе пры арышце бацькі фашысты смяротна паранілі і яшчэ жывой закапалі яго маці. Адразу пасля вайны сям'я Купрэевых з Рагачоўшчыны пераехала на Брэстчыну, у вёску Пескі Бярозаўскага раёна, а з 1953 года на новае месца працы бацькі – у вёску Міхнавічы (непадалёк ад Івацэвічаў), дзе бацька да самай пенсіі быў дырэктарам пачатковай школы. У Івацэвічах Мікола скончыў СШ (1957). А ў 1958 годзе паступіў на факультэт беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута. Падчас вучобы пачалі друкавацца яго вершы ў мясцовай і рэспубліканскай прэсе. Звярнуў увагу на студэнта і заахвочваў яго да творчасці выкладчык інстытута літаратуразнаўца Уладзімір Калеснік. У 1963 годзе, атрымаўшы дыплом настаўніка, Мікола Купрэеў па накіраванні паехаў на працу ў Ганцавіцкі раён, у Чудзінскую СШ.
Пасля настаўнічаў у шмат якіх іншых школах Берасцейшчыны. Ужо ў пашанотным узросце, выкладаючы ў Папялёўскай базавай школе, а затым жывучы ў Пружанах, Мікола Купрэеў прызнаваўся, што "з 1967-га па 1986-ы год ён знік – не з паэзіі, не са старонак газет і часопісаў – з самога сябе... Знік у нетры Палесся..." Амаль на дваццаць гадоў. Аб прычынах гэтага знікнення гаварыць цяжка. Пра іх Мікола мала каму расказваў, і ўвогуле ён не любіў скардзіцца. Ягоныя пуцявіны пралеглі праз усю Беларусь, а ў большасці праз Палескі край. Лягчэй сказаць, у якіх населеных пунктах Мікола не пабываў. Час ад часу ён уладкоўваўся на працу, але доўга там не затрымліваўся – ехаў ці ішоў далей па нязведаных сцежках і дарогах. Па запісах бацькі яго сын працаваў больш як у дваццаці месцах. З іх відаць, што вандроўнік-паэт быў настаўнікам і журналістам (і неаднойчы), бібліятэкарам і загадчыкам клуба, вартаўніком і качагарам.
Памёр у доме для састарэлых у пасёлку Лясным пад Баранавічамі 19 верасня 2004 года.
Аўтар кніг паэзіі "Непазбежнасць" (1967), "Правінцыйныя фантазіі" (1995) і кнігі прозы "Палеская элегія" (2007).
Мікола Сымонавіч (Сямёнавіч) Купрэеў — беларускі паэт, пісьменьнік. Нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сям'і настаўніка.
У… Развернуть
Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1976).
У 1976 - 1984 гг. - карэспандэнт раённай газеты “Сельская праўда” ў г. Жабінка, у 1984 - 1991 гг. - рэдактар на Брэсцкай абласной студыі тэлебачання, у 1991 - 2006 гг. - сакратар абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”, у 2007 - 2012 гг. - загадчык аддзела радыёінфармацыі рэдакцыі раённай газеты “Сельская праўда”. Апошнія гады жыцця жыў у Жабінцы.
Літаратурнай працай пачаў займацца з 1968. Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1970 (газета «Чырвоная змена»).
Алесь Каско нарадзіўся 10 снежня 1951 г. у в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейшчыны. Скончыў Чудзінскую сярэднюю школу (1968) і факультэт мовы і літаратуры Брэсцкага… Развернуть
Белорусский советский поэт. Лауреат литературной премии имени Аркадия Кулешова (1993). Член Союза писателей СССР (1961).
Родился в деревне Марговица Бегомльского района Минской области (в настоящее время Докшицкого района Витебской области, Республика Беларусь) в крестьянской семье.
Окончил в 1959 году отделение журналистика филологического факультета Белорусского государственного университета.
Работал в редакциях республиканских газет и журналов, на белорусском радио.
Первые свои стихи поэт опубликовал в 1953 году в газете Пионер Беларуси. Издано 15 поэтических книг.
Известны такие сборники его поэзии, как «Шепчутся ливни» (1959), «Вечность» (1963), «Боровина» (1967), «Кровность» (1971), «Автограф» (1974), «Люблю и верю» (1975), «Памятная верста» (1978), «Биография памяти» (1981), «Ядреность» (1983), «Полушарие синевы» (1986), «Кружка с песчаным дном» (1990).
Лирика Юрася Свирки наполнена чистотой чувств, глубоким философским размышлением над временем. В ней много наблюдательности, нежной любви к родному краю, к неистощимым источникам народной памяти. Поэт гордится героическим народом, Беларусью, верит в Человека и в Правду, в святые человеческие цели. Произведения Юрася Свирки эмоциональны, афористичны, мудры.
Перевёл на белорусский язык отдельные произведения Пушкина, Фета, Тютчева, Пастернака, Твардовского, Тихонова, Брауна, стихи украинских, литовских, молдавских, грузинских, азербайджанских, армянских, узбекских, татарских, осетинских, чувашских поэтов.
Белорусский советский поэт. Лауреат литературной премии имени Аркадия Кулешова (1993). Член Союза писателей СССР (1961). Родился в деревне Марговица Бегомльского района Минской… Развернуть
Николай Александрович Малявко родился 13 декабря 1941 года в селе Николаевщина Столбцовского района Минской области.
Поэт, переводчик.
Член СП Беларуси с 1970 года. Живёт в Минске.
Заместитель главного редактора журнала «Вясёлка» («Радуга»).
Пишет для взрослых и детей. Печатается с 1957 года, является автором свыше десятка поэтических книг. Отмечен Литературной премией имени Аркадия Кулешова за сборник стихов «Зимний дождь» (1992), премией Федерации профсоюзов Беларуси – за книгу лирики «Рушничок на кресте» (1997), премией Президента Республики Беларусь в номинации «Художественная литература» за книгу «Усадьба или Дом с материнской душою» (2002). В 2007 году за высокое профессиональное мастерство и весомый вклад в развитие национальной литературы и культуры Николай Малявко награждён медалью Франциска Скарины – первопечатника Беларуси.
Николай Александрович Малявко родился 13 декабря 1941 года в селе Николаевщина Столбцовского района Минской области.
Поэт, переводчик.
Член СП Беларуси с 1970 года. Живёт в… Развернуть
Мар’ян Дукса нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Каракулічы, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яго, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ. З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах. Ганаровы жыхар Смаргоні.
На старонках рэспубліканскай перыёдыкі выступаў з вершамі з 1960 года.
Мар’ян Дукса нарадзіўся ў 1943 годзе ў вёсцы Каракулічы, цяпер Мядзельскі раён, Мінская вобласць. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Свірскім вучылішчы механізацыі… Развернуть
Казимир Викентьевич Камейша - белорусский поэт и переводчик. Родился в 1943 году в деревне Малые Новинки Столбцовского района. Работал в районных газетах, на Белорусском радио, в журналах «Полымя», «Вясёлка», «Маладосць», «Вожык». Автор лирических поэм, стихотворных сборников для детей, статей о творчестве белорусских писателей.
Окончил филологический факультет Белорусского государственного университета им. Ленина.
с 1968 года - старший редактор на белорусском радио.
с 1988 года - редактор раздела поэзии в журнале "Молодость".
Переводчик произведений русских, украинских и словацких писателей на белорусский язык.
Казимир Викентьевич Камейша - белорусский поэт и переводчик. Родился в 1943 году в деревне Малые Новинки Столбцовского района. Работал в районных газетах, на Белорусском радио, в… Развернуть
Раиса Андреевна Боровикова (11 мая 1947, дер. Пешки Берёзовского района Брестской области) — белорусская писательница и поэтесса, главный редактор литературного журнала «Маладосць» (2002-2011).
Окончила Литературный институт имени А. М. Горького. Работала редактором на киностудии «Беларусьфильм», затем — в газетах и журналах («Літаратура і мастацтва», «Чырвоная змена», «Алеся», «Маладосць»).
Выпустила поэтические сборники «Ромашковый берег», «Слушаю сердце», «Любовь», поэму «Барабара Радивил», по которой была поставлена пьеса, книгу рассказов «Ужин манекенов».
Переводила произведения с русского, украинского, польского языков.
Нарадзілася ў сям'і служачага. Працавала літсупрацоўнікам у Быхаўскай раённай газеце «Маяк Прыдняпроўя». Скончыла аддзяленне мастацкага перакладу Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Працавала рэдактарам кінастудыі «Беларусьфільм» (1971—1972). У 1972—1977 г. — карэспандэнт газеты «Літаратура і мастацтва», у 1983—1988 г. — літкансультант рэдакцыі газеты «Чырвоная змена». У 1996—2000 гадах намеснік, у 2000—2002 гадах галоўны рэдактар часопіса «Алеся». Галоўны рэдактар часопіса «Маладосць» (2002—2011). Супрацоўніца газеты «Літаратура і мастацтва» (2011—2012).
Сябра СП СССР (з 1977).
Раиса Андреевна Боровикова (11 мая 1947, дер. Пешки Берёзовского района Брестской области) — белорусская писательница и поэтесса, главный редактор литературного журнала… Развернуть
Белорусский советский поэт, переводчик, критик. Лауреат Литературной премии Союза писателей Белорусской ССР имени А. Кулешова (1987). Член Союза писателей СССР (1955).
Родился в крестьянской семье 10 мая 1931 года в деревне Ново-Александровка Дрибинского района Могилёвской области. Окончил Могилёвское педагогическое училище (1951). Служил в Советской Армии. В 1954—1957 годах был сотрудником республиканской газеты «Звязда», в 1964—1965 годах — редактором издательства «Беларусь».
Впервые выступил в печати в 1948 году. Автор сборников поэзии «Походные костры» (1955), «На гребнях волн» (1959), «Щедрость» (1962), «Ураган» (1966), «Профиль века» (1969), «Кленовые листья» (1971), «Перекличка» (1973), «Хлопоты» (1976), «Отсветы» (1978), «Озарение» (1980), «Крона» (избранное, 1981), «Плодородие» (1986), «Звон небес» (1988). Выступал в печати с рецензиями и литературно-критическими статьями.
Перевёл на белорусский язык ряд произведений А. Твардовского, М. Исаковского, М. Светлова, А. Прокофьева, М. Дудина, С. Наровчатова, Я. Райниса, Я. Судрабкална, И. Харика, поэму «Ануш» А. Туманяна, «Моабитскую тетрадь» М. Джалиля (с А. Пысиным, 1975), отдельные стихи таджикских, узбекских, азербайджанских и башкирских поэтов.
Белорусский советский поэт, переводчик, критик. Лауреат Литературной премии Союза писателей Белорусской ССР имени А. Кулешова (1987). Член Союза писателей СССР (1955). Родился в… Развернуть
У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. У 1964 г. паступіла на філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а з 4 курса перавялася ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыла ў 1969).
Працавала настаўніцай мовы і літаратуры Варнянскай сярэдняй школы Астравецкага раёна (1969-1970), літкансультантам «Сельской газеты» (1970-1976). З 1976 г. - літсупрацоўнік, з 1979 г. - рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1982 г. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва», з 1990 г. - старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя».
У 1977-1980 гг. вучылася ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1976 г.
У друку выступае з 1966 г. Выступае таксама як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі кнігі «Святло народнага слова: Паэтычны лад беларускай народнай песні» (1984), «Крыніца паэзіі: На шляхах эпізацыі» (1987).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1986) за кнігу паэзіі «Метраном».
У 1963 г. скончыла Малоткавіцкую сярэднюю школу, працавала піянерважатай у Паршавіцкай (цяпер Бярозавіцкай) сярэдняй школе Пінскага раёна. У 1964 г. паступіла на філалагічны… Развернуть
Нина Матяш — белорусская поэтесса. Член Союза писателей СССР (1971).
Нина Иосифовна Матяш родилась 20 сентября 1943 года в крестьянской семье в д. Нивы Берёзовского района Брестской области. Окончила Берёзовскую среднюю школу (1960), поступила на факультет французского языка Минского государственного педагогического института иностранных языков. Из-за болезни вынуждена была взять академический отпуск (окончила институт в 1966). В 1973—1977 годах работала преподавателем немецкого языка в Белозерском профессионально-техническом училище.
Лауреат Литературной премии СП Беларуси имени А. Кулешова (1984)
Лауреат премии Всебелорусского фестиваля молодёжи, посвященного 50-летию комсомола (1970) за стихи о молодёжи.
Нина Матяш — белорусская поэтесса. Член Союза писателей СССР (1971). Нина Иосифовна Матяш родилась 20 сентября 1943 года в крестьянской семье в д. Нивы Берёзовского района… Развернуть
Граховский Сергей - белорусский поэт, прозаик, переводчик, публицист.
Родился 11 (24) сентября 1913 года в местечке Нобель (теперь — Заречненский район Ровенской области (Украина)). В 1914 с родителями переехал в Глусск Могилёвской области.
Окончил Минский пединститут (1935). Работал на Беларусском радио, в прессе. В 1936 году без всяких на то оснований арестован, сослан на лесоразработки в Горьковскую область (Россия). По возвращении в Беларусь работал учителем в Слуцком районе (1946-1949). В 1949 арестован повторно и выслан в Новосибирскую область. Работал там учителем. Реабилитирован в 1955.
В Минске работал в редакциях детских журналов «Бярозка», «Вясёлка» (1957-1973). Ответственный секретарь Комитета по государственным премиям БССР в области литературы, искусства и архитектуры (1973-1974). С 1974 - персональный пенсионер республиканского значения. Выступает в печати с 1926 года. Первый сборник стихов «Дзень нараджэння» издал в 1958 году. Поклонник традиционной классической поэтики. Его произведения переведены на азербайджанский, английский, болгарский, грузинский, латышский, литовский, польский, русский, украинский, французский и другие языки. Член Союза беларусских писателей (1956).
Заслуженный работник культуры Беларуси (1983). Годы, проведенные в сталинских лагерях, нашли свое отражение в стихах, прозе, публицистике. Несмотря на возраст, с началом горбачевской перестройки активно включился в работу по демократизации общества, реабилитации жертв сталинских репрессий, отстаиванию прав каждого невинно осужденного.
Член общественного совета (рады) «Мартыралога Беларусі» - историко-просветительного Общества памяти жертв сталинизма (1988).
Сяргей Іванавіч Грахоўскі – паэт, празаік, перакладчык, публіцыст, крытык – адзін з тых, чый жыццёвы шлях быў азмрочаны дзесяцігоддзямі сталінскага Гулагу. Творчасць гэтага таленавітага паэта, а быў ён найперш паэт, вызначаецца ў беларускай літаратуры незвычайна плённымі і важкімі мастацкімі дасягненнямі ў самых розных жанрах і гэта пры тым, што пачаў ён сябе сцвярджаць у прыгожым пісьменстве кнігай вершаў сімвалічнай назвы “Дзень нараджэння”, выдадзенай толькі ў 1958 годзе, ужо пасля рэабілітацыі і праз 32 гады пасля публікацыі першых спроб пяра ў 20–30-я гады.
Нарадзіўся 25 верасня 1913 года ў мястэчку Нобель Пінскага павету Мінскай губерні (цяпер — Зарэчнянскі раён Ровенскай вобласці, Украіна) у сялянскай сям'і. У 1914г. разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск на Магілёўшчыне. У 1930г. пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гг. працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэту Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арыштаваны ў 1936 г. у Мінску. Асуджаны пазасудовым органам НКУС у 1936г. як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Знаходзіўся ва Унжэнскім канцлагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводная). Вызвалены ў 1946 г.
Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага р-на (1946-1949). У 1947 г. з С. І. Грахоўскага знята судзімасць, але ў 1949 г. ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР за прыналежнасць да “антысавецкай нацыяналістычнай групы” на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны ў 1955 г.
У 1956—1973 гг. працаваў на радыё, у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957-1959), «Вясёлка» (1960-1973); літкансультантам СП БССР (1959-1960). У 1973—1974 гг. адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры. Член СП СССР з 1956.
З 1974 на пенсіі і актыўна займаўся літаратурнай і грамадскай працай літаральна да апошніх дзён жыцця. Больш за поўвека актыўна супрацоўнічаў з радыё і тэлебачаннем. У 80-ых гадах вёў рэгулярную літаратурна-адукацыйную тэлеперадачу “Літаратурная Беларусь”.
Дэбютаваў вершам у 1926 годзе, але першы зборнік “Дзень нараджэння” выйшаў у 1958 годзе. З тае пары выдадзена каля шасцідзесяці кніг С. Грахоўскага – паэзія, проза, публіцыстыка успаміны, эсэ, пераклады, кнігі для дзяцей. Найбольш поўна творчасць пісьменніка прадстаўлена ў 2-х томніках 1973, 1983 і 1994 гадоў і ў выданні “Выбраныя творы” (выд. “Кнігазбор”, 2007г.)
Успаміны пра вядомых і дачасна загінуўшых літаратараў змясціліся ў кнізе “Так і было”.
Па дакументальнай аповесці «Рудабельская рэспубліка» пастаўлены спектаклі тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968г.; у 1972г. створаны аднайменны кінафільм.
Аўтар аўтабіяграфічнай трылогіі пра перыяд рэпрэсій : «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991.
Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцловы, Т. Масэнкі, М. Нагнібеды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і інш. паэтаў.
Памёр 11 снежня 2002.
У г.п. Глуск (Магілёўскай вобласці), на радзіме пісьменніка, устаноўлены помнік, у цэнтры горада бульвар і школа №1 носяць яго імя.
Граховский Сергей - белорусский поэт, прозаик, переводчик, публицист. Родился 11 (24) сентября 1913 года в местечке Нобель (теперь — Заречненский район Ровенской области… Развернуть
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Пасля — супрацоўнік ушацкай раённай газеты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкама камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газеты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 г. — карэспандэнт газеты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сектара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Член Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г.
З 1977 г. — член Саюза пісьменнікаў СССР. З 1990 г. — член Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газета «Віцебскі рабочы»). У 1970 г. ў калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў Законнікава.
Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.
Вядзе пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новости плюс». Член Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада».
Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1969 г. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага… Развернуть
Пятрусь Макаль — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.
У 1947 г. паступіў у Гарадзенскі будаўнічы тэхнікум, правучыўся два гады. Скончыў Гарадзенскі педагагічны інстытут (1953). Быў супрацоўнікам абласной газеты «Гродзенская праўда». Служыў у Савецкай Арміі (1954-1956). Працаваў рэдактарам аддзела культуры і навукі часопіса «Маладосць» (1957-1960), вучыўся на Вышэйшых літаратурных курсах пры СП СССР (1960-1962), загадваў аддзелам літаратуры ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962-1963), быў рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1965-1966), памочнікам галоўнага рэжысёра па літаратурнай частцы Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1966-1975). З 1975 г. - літкансультант СП БССР. З 1978 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1980-1983 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1953 г.
Узнагароджаны медалямі.
У друку выступае з 1949 г. (газета «Гродзенская праўда»). Выйшлі зборнікі паэзіі «Першы след» (1955), «Вятрам насустрач» (1958), «Вечны агонь» (1960), «Круглы год» (1964), «Акно» (1967), «Вершы» (выбранае, 1968), «Дотык да зямлі» (1975), «Поле» (1978), «Заручыны» (выбранае, 1979), «Смак яблыка» (1981), «Калыска долі» (1984), «Асенняя пошта лістоты» (1987), «Азбука любві» (1989). Для дзяцей выдаў кніжкі «Хлопчык будзіць сонца» (1966), «Песня згоды» (вершы, паэмы, казкі, 1983), «Чарадзейная скарбонка» (вершы, казкі, загадкі, 1987), «Я гатую абед» (паэма, 1989). У 1982 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.
Сумесна з А. Вольскім напісаў п'есы «За лясамі дрымучымі» (1959, 1961, пастаўлена ў 1958) і «Марынка-крапіўніца» (пастаўлена ў 1963). Аўтар п'ес «Адчыніце, казляняткі!» (1972, пастаўлена ў 1970), «Дай вады, калодзеж!» (1974, паста ўлена ў 1971), «На ўсіх адна бяда» (1977, пастаўлена ў 1976), а таксама лібрэта араторыі «Запрашэнне ў краіну маленства» (музыка Я. Глебава, 1974).
Займаецца перакладамі са славянскіх моў. Пераклаў зборнік сучаснай славацкай паэзіі «Татры пяюць» (1976) і зборнік вершаў М. Валека «Крылы» (1978).
Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А.Куляшова (1980) за зборнік паэзіі «Поле», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1984) за зборнік «Смак яблыка». Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1994).
Пятрусь Макаль — беларускі паэт, драматург, перакладчык.
Нарадзіўся 25.08.1932 г. у вёсцы Крушыняны на Беласточчыне (цяпер Польшча) у сялянскай сям'і.
У 1947 г. паступіў у… Развернуть