Рецензии

Оценка Torvald5:  4  

Сцяпан Гаўрусёў мне нагадвае Ніла Гілевіча. Мне здаецца, што ён быў пад вялікім уплывам свайго калегі. Прычым гэтыя паэты нарадзіліся ў адзін год – 1931-ы. Ды й з твару былі крыху падобныя. І ў паэзіі Сцяпана Гаўрусёва, прынамсі мне, чуецца паэтычная мелодыка Ніла Сымонавіча.

Сцяпан Гаўрусёў таксама вельмі актыўна адгукаўся на падзеі ў роднай рэспубліцы, пісаў і пра адбудову краіны пасля вайны, пра клопаты ветэранаў і пра небяспеку новай вайны.

Але гэтая кніга - бадай адна з найлепшых паэта. За яе ён атрымаў літаратурную прэмію Саюза пісьменнікаў БССР імя Аркадзя Куляшова. У зборніку ён адыходзіць ад рытарычнай публіцыстычнасці і больш увагі надае філасофскай лірыцы, або нават чыстай лірыцы, якой багата і ў паэтычнай спадчыне Ніла Гілевіча.

Паэт дэманструе высокую паэтычную культуру -… Развернуть 

Оценка Torvald5:  4  

“Метраном” – гэта бадай самая вядомая паэтычная кніга Валянціны Коўтун, бо менавіта яна была адзначана літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова. Зборнік паэтка прысвяціла сваёй маці – Ганне Раманаўне Новік. Кніга складаецца з дух частак: “Вясенняе прычасце”, якая ўтрымлівае вершы як лірычныя, так і грамадзянскага гучання; і з часткі “Партрэты” – з пераважна буйнымі вершаванымі творамі, прысвечанымі розным вядомым гістарычным постацям, такім як Пушкін, Байран, Апалінэр, Купала, а таксама паэтцы Цётцы, ёй прысвечана вялікая драматычная паэма “Суд Алаізы”.

Нечакана ў кнізе знаходзіш верш пра такое актуальнае сённе пытанне, як нафта, верш так і называецца “Балада чорнага золата”. Ён мае прыродаахоўнае гучанне, супраць варварскай эксплуатацыі нетраў зямлі.

Палыхаюць паўсюль акіяны,
Гэта…
Развернуть 

Оценка Torvald5:  4  

Беларускія кнігі, якія выходзілі на пачатку 90-х, істотна адрозніваюцца і ад ранейшых, якія пабачылі свет за савецкім часам, і ад тых, што выходзілі пазней – хаця б у другой палове 90-х. Адрозніваюцца яны і вонкавым выглядам, і зместам. Сціплыя вокладкі, танная папера, найтаннейшы друк. Затое разняволенны змест, адсутнасць жорсткай цэнзуры (перадусім унутранай), больш выразны нацыянальны змест. Асабліва гэта датычыць паэзіі, якая з’яўляецца самым мабільным літаратурным жанрам і хутка адгукаецца на сацыяльныя і палітычныя змены.

Вось і выгляд гэтай кнігі паэта Алеся Каско з Берасцейшчыны яскрава сведчыць пра адметную пару з’яўлення яе на свет. Зборнік “Час прысутнасці” выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 1994 годзе і аб’яднаў вершы, якія былі напісаны напрыканцы 80-х напачатку… Развернуть