Больше рецензий

8 ноября 2019 г. 22:09

310

3.5

Вось такая кніга трапіла мне ў рукі ад Мамы. Уся пачалося з таго што я папрасіў яе прынесці мне "Інструкцыю", здаецца патрэбна пачынаць яе па немногу чытаць. Калі хто не зразумеў што такое "Інструкцыя", то ўдакладняю - Біблію (мы так шмат чытаем кніг, але не чытаем самае галоўнае. І я адзін з тых самых). Але не была бы мая Мама, маёй Мамай, каб перад тым як даць пачытаць адно, параіць прачытаць нешта іншае. Таму пачаў менавіта з гэтай кнігі. Прачытаў. Чыталася крышку цяжка. Былі моманты, дзя я з аўтарам кнігі зусім не згодны. Самае цікавае тое, што сам аўтар і пісаў аб тым, што многія сучасныя аўтары намагаюцца пісаць свае кнігі аб тэксце з Бібліі, і не заўсёды  ў іх выходзіць так як патрэбна. Можа я канешне і памыляюся, але на сённяшні момант у мяне ў галаве менавіта такія думкі, што ў яго выйшла мейсцымі так сабе. Тым не менш, шмат чаго правільнага, карыснага і цікавага! Але кніга з тых, аб якіх праз нейкі час дакладна нічога і не можна сказаць. Гэта як банка з сокам, выпіў сок, узяў у сябе ўсё самае найлепшае і забыўся пра тую самую банку. (Так сабе параўнанне, але тыя хто чытае кнігі мяне разумеюць.)