xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

8 июля 2019 г. 17:19

304

4

Сёлета гэтая кніга Іллі Сіна ўжо заняла 2 месца прэміі Кніга году 2018 (падзяліла яго з кнігай "Мае дзевяностыя" Альгерда Бахарэвіча), а цяпер яшчэ і ўвайшла ў спіс намінантаў на Прэмію Гедройца. Гэта самае незвычайнае, што я чытала ў сучаснай беларускай літаратуры за апошні час. З творчасцю Сіна калісьці знаёмілася, але ўрыўкамі. Напрыклад, чытала кавалкі з кнігі "Тэатральныя дэманы". І гэта было зусім не тое, што я люблю, постмадэрнізм ад мяне далекаваты, але новая кніга чымсьці зачапіла. Гэта манатонны аповед, які заварожвае, чытаеш як мантру ці малітву. Жыціе Марыі, якая жыве ў звычайным постсавецкім горадзе. Такі кожны з нас можа бачыць з акна дома ў любым спальным раёне, на Ангарскай ці ў Серабранцы, у Шабанах ці Чыжоўцы. Аднатыпныя шэрыя дамы, пабудаваныя паводле адных праектаў,…

Развернуть

6 октября 2019 г. 19:54

108

4 Эрзац раман пра эрзац жыццё.

Кнігу прачытаў за два захода. Знаёмага ў параўнанні з тым што чытаў амаль няма. Першае адчуванне было, что кніга стварае ў свядомасці нейкую "кліпавасць". (Ведаеце, ёсць адчуваенне калі чытаеш кнігу, нібы глядзішь фільм.) Калі казаць больш дакладна, то я бы параўнаў яе з А-HA "Такe on me". Такі сабе монахромны відэаролік. Прычым адчуванне устойлівае і зместу твора не перашкаджае, а жыве нібы паралелльна, як своеасаблівы фон. Колеры тэксту насамрэч чорна-шэрыя, але не маюць мінорнага настрою, што ўжо само па сабе цікава. Як я зразумеў, рэалізм у якім жывуць героі, некрарэалістычны. Мінулае, напампаванае дэманамі, адсутнасть будучыні, чаканне смерці - гэта ўмовы, у якіх яны жывуць. Але тут няма трагедыі. Добры дэкадэнцкі твор.

yozas_gubka

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

18 марта 2019 г. 14:06

397

2

Прачытаў я LIBIDO Ільлі Сіна і хачу сказаць, што больш прэтэнцыёзнай і пустой лухты не чытаў даўно. Мабыць нешта падобнае было ў “Сонечным чалавеку” Андрэя Дзічэнкі, але там апроч пафасу і награмажджэння механістычных метафар прысутнічаў сапраўдны экзістэнцыяльны жах і цягучая атмасфера абсурду, чаго ў творы Сіна няма зусім, хаця намёкі на гэта раскіданыя там-сям па тэксце.

Сусвет LIBIDO зборная салянка з позняга саўка, ліхіх 90-х, Данбасу і нават кіберпанку (пра гэта пазней). Дзеянне адбываецца ў нейкім умоўным постсавецкім горадзе, дзе існуе галоўная гераіня Марыя. Існуе, бо жыццём яе быт назваць цяжка, дый яна сама ўсю кнігу ад гэтага свайго існавання пакутуе. Уся гэта шэрасць хрушчовак, іржа дзіцячых пляцовак, шчарбатасць асфальту і камуністычныя ідалы з адламанымі канечнасцямі, уся…

Развернуть
Torvald5

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

3 февраля 2019 г. 14:44

277

5

Як ёсць псіхадэлічная рок-музыка, так і ёсць псіхадэлічныя літаратурныя творы. Не абавязкова гэта какафонія і трэш. Як раз у кнізе Іллі Сіна “Libido” гучнага пcіхадэлічнага аповеду няма. Усё на паўтонах, як праз туман. Марыя, галоўная гераіня твора, нібыта глядзіць кіно пра саму сябе. Таму ўсе персанажы, якія трапляюцца на яе шляху, як быццам тэатральныя дэкарацыі, або партнёры на здымачнай пляцоўцы. Нікога сур’ёзна яна не ўспрымае, нікога не цэніць і не любіць. Чакае Іншага, якога вымысліла сабе. Але нават і гэты Іншы, які з'явіўся так нечакана, нібыта яго тэрмінова выклікаў рэжысёр, не ўразіў Марыю, і ў яе не з’явілася жаданне выратаваць яму жыццё, бо Іншы прыехаў або да Марыі, або на вайну. І толькі Марыя магла яго вызваліць ад вайны і смерці. Не вызваліла.

Марыя жыве ў звычайным…

Развернуть

3 января 2019 г. 20:02

230

4.5

Вельмі сучасная, вобразная і, нарэшце, цікавая проза! Кніга трымае, нават калі ты чытаеш у дзень 20 старонак, бо гэта не "мыла", гэта - стыль:)

Напишите рецензию!

Текст вашей рецензии...

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 750

Новинки книг

Всего 241