4,4

Моя оценка

Гэтыя тэксты – спроба ўратаваць знакі часу ад знікнення ў хаосе сучаснасці, смелае намаганне вырваць нерасказаныя гісторыі з цемры забыцця. Таня Скарынкіна ўпісвае ў космас свой малы свет, яна і…
Развернуть
Издательство: Пфляўмбаўм

Лучшая рецензия на книгу

bastanall

Эксперт

Литературный диктатор

31 марта 2024 г. 17:45

85

4.5 Кожнаму райцэнтру патрэбна свая Таня Скарынкіна

Сначала я думала, что этих эссе не существует на русском, поэтому и смысла нет переводить рецензию с мовы. Однако ближе к концу я вдруг обнаружила, что эссе есть на русском в блоге писательницы на livejournal, причём, аж с 2016 года (а издание на белорусском появилось только в 2020-м). Но мне лень переводить свои заметки по книге, так что русскоговорящим могу предложить почитать авторский бложик — если вам интересна жизнь обычных белорусов в обычной белорусской глубинке. Если не эссе, то хотя бы парочка авторских стихов— они про тех же людей в той же глубинке. А если ни то, ни другое, то и говорить не о чем. Мои любимые стихи, кстати:

…вокруг сугробы
темнотища после работы
и кладбище напротив городское
тридцать лет закрытое для похорон
здесь при самом входе Алла закопана
напротив здания суда за кованой оградкой
когда я ещё в Сморгони жила то каждый год в день рожденья 9 марта
приносила для Аллы карамельки
< … >
одноклассников ставили почётным караулом у гроба
в квартире на третьем этаже
а мы с мамой и папой жили на втором
и те кто уже отстоял
спускались по лестнице к нам
у нас была спокойная обстановка
не то что наверху где толпились со всего города с букетами
рыдали тётки а плакальщицы подливали масла в жаровню общего воя
молебном церковным
у нас пили чай играли даже смеялись
нам разрешалось
предполагалось что у детей истерика
может и вправду истерика
по дороге на кладбище мы тоже едва унимали смех
душились прямо-таки впереди процессии
бросая цветы под колёса грузовика с Аллой в школьной одежде
на белой простыне
со светлой Аллиной головой
на кружевной подушке
и только ночью до меня дошло что случилось ужасное…
«летела чайка против ветра»

Нарэшце, з тымі, хто разумее, ёсць аб чым паразмаўляць. Нават калі гучыць, як дыскрымінацыя, гэта не яна, мне проста лень скакаць з мовы на мову. Дарэчы, цяпер, калі я ведаю, што аўтарка пераважна піша па-руску, мне цікава, хто перакладаў эсэ на беларускую для выдання — яна сама, так? Не знайшла ні воднага слова пра якогасьці перакладчыка, таму, падаецца, яна сама. Проста цікава, да таго ж, мне падабаецца чытаць гэты зборнік на мове, але мова ў ім — зусім не галоўнае, і нават не другое і не трэцяе па галоўнасці. Там столькі ўсяго намешана, і на трасянцы, і на польскай, і на ўкраінскай, што гэта хутчэй крос-культурны код, чым код беларускай літаратуры.
Тут добры момант, каб адразу прызнацца, чаму я наогул узялася за гэтую кнігу: напачатку сакавіка было крыху сумна сядзець дома, таму я паехала пагуляць у Смаргонь. А што? Ехаць паўтары гадзіны ўсяго, і тое, трэцюю частку часу стаіш на «перагоне» ў Маладзечна. І вось, з такой нагоды сяброўка прапанавала мне «Райцэнтр», бо аўтарка мясцовая і кнігу сваю пра землякоў напісала. Ужо ў саміх Смаргонях я даведалася, што пра горад напісана шмат чаго — у музеі пабачыла шмат кніжак пра яго славутых жыхароў і не менш славутую гісторыю. Але ўсё роўна, падаецца, «Райцэнтр» — самы лепшы, самы сакавіты (няхай пакуль і не трапіў у мясцовы музей).
Узяўшы аўтарку за прыклад, я сама са Смаргоняў прывезла дахаты шмат «сувеніраў» — іранічных, крыху сумных і кранальных, часцей здзіўляючых, але часам і жахлівых гісторый, што там са мной здарыліся. Іх я пакіну сабе, а вам распавяду летапіс ўражанняў ад гісторый Тані Скарынкінай.

Падрабязнае чытацкае падарожжа

Занатуем усё па парадку.

«Ільвіца і настаўніца»
Гэта гісторыя з жыцця адной жанчыны, якую аўтарка ведала як настаўніцу музыкі, але якая кім толькі не была за жыццё — у тым ліку і акторкай цырка, закаханай ва ўтаймавальніка львоў. Пра тое і будзе яе гісторыя. Я нездарма заходжу так здалёк, замест таго каб проста сказать «гісторыя кахання», бо нават у эсэ сустракаюцца такія неспадзяваныя «сюжэтныя павароты», што не ва ўсялякім добрым рамане можна знайсці. Каб не сапсаваць нечаканку, скажу, мо, толькі адно: гэта самая яскравая, цэласная і выразная (на ўзроўні мастацкага твору) гісторыя, што ёсць у кнізе. Яна амаль да апошняй старонкі заставалася маёй самай любімай, хаця ў наяўнасці было і шмат іншых цікавых выпадкаў.

Гісторыя задае тон усёй кнізе. Таццяна Скарынкіна сабрала пад адной вокладкай незвычайныя выпадкі з жыцця родных, сяброў ці проста знаёмых — сваіх смаргонскіх землякоў. І, на першы погляд, тое, што аб’ядноўвае ўсе выпадкі — гэта іх сакавітая арыгінальнасць ці патэнцыял вызваць пякучую зацікаўленнасць у чытачоў. Але пакрысе-пакрысе высвятляецца, што галоўнае — гэта не гісторыі, а людзі, якія іх распавядаюць, і што менавіта гэтыя людзі — надзвычай цікавыя, арыгінальна сакавітыя, вартыя таго, каб стаць галоўнымі героямі ў якім-небудзь рамане.

«“Амерыканец” дзядзя Федзя з прысмакам Джэрома Сэлінджэра»
А некаторыя нават і сталі, як дзядзя Федзя, напрыклад. Гісторыя яго жыцця была пакладзена ў аснову рамана «Іншаземец» Яўгена Басняцкага. І сапраўды, нават пасля кароткага эсэ Скарынкінай я адчуваю, што мой чытацкі «апетыт» яшчэ больш распаліўся. У інтэрбелум Федзя Варанішча паехаў з Заходняй Беларусі (тагачаснай Польшы) на заробкі ў Аргенціну, а там, натхнёны камуністычнымі прамовамі, — зафрахтаваў цэлы карабль са зброяй, каб адправіцца ў Іспанію ваяваць супраць фашызму. Потым ва Францыі падчас акупацыі трапіў ў канцлагер, але хутка збег і ваяваў у падполлі. Шмат людзей выратаваў, шмат ворагаў забіў, але грошаў не зарабіў, толькі ўзнагароды. На радзіму вярнуўся праз год пасля заканчэння Другой сустветнай, аднак і тут яго першы час марнавалі і турбавалі, бо час быў такі — па-сталінску марны і турботны. Карацей кажучы, не жыццё, а чыстае кіно.

У другім эсэ ўжо высвятляецца аўтарскі стыль: цяперашняе чапляецца за мінулае, далёкія рэчы звязваюцца адно з аднім, розныя галасы пераплятаюцца, каб атрымаць цэласны аповед. У цяперашнім аўтарка прачытала знакаміты падлеткавы раман амерыканскага пісьменніка Джэрома Сэлінджэра, і яны (раман і пісьменнік) так яе ўразілі, што яна мімаволі ўбачыла паралелі паміж жыццём дзядзі Федзі, пра якога пісала сама, і жыццём Сэлінджэра ды яго персанажаў, аб якіх чытала. Прычым, аўтарка з дзядзей была асабіста знаёмая і не з чужых слоў ведала яго гісторыю, але на момант напісання гэтага эсэ дзядзя даўно памёр, таму аўтарка збірала інфармацыю з розных крыніц: апытвала сына і знаёмых свайго героя, чытала пратаколы і кнігі пра яго дзейнасць і жыццё. Чыста журналісцкі падыход да справы, так? Нават калі б на вокладцы не пісалі, што яна працавала рэпарцёркай, я б лёгка здагадалася аб гэтым сама. Да таго ж, падаецца, добрай рэпарцёркай, бо адчуваецца ў яе мятодзе сардэчнае стаўленне да сваіх герояў-землякоў.

«Мулявін, якога не пазналі»
Мулявін, вядома, быў не са Смаргоняў, але выпадкова трапіўся на шляху аўтарскай сяброўкі, таму стаў часткай гісторыі пра сустрэчы смаргоньцаў са знакамітымі зоркамі. Другая частка — группа «Назарэт» у поўным складзе, іх у Сочы падчас гастроляў сустрэў сябар-музыка. Трэцяя — Алег Янкоўскі, савецкі акцёр, якога іншая аўтарская сяброўка сустрэла ў тых жа Сочы. І яшчэ крышачку — пра бабулю, чыя настаўніца ведала Чэхава, пра цёцю Марыю, якая сустракала Яўгена Маргунова, і пра саму аўтарку, што сустрэла на кніжным кірмашы ў Варшаве польскую актрысу Беату Тышкевіч. Гісторыі чапляюцца адна за адну, складваюцца ў ланцуг сустрэч і набліжаюць нас да зорак, як у той тэорыі пра шэсць поціскаў рукі.

Не скажу, што гэта самае цікавае і прыгожае эсэ ў зборніку, але ў яго ёсць уласная моц і ўласны моцны сэнс. Мімавольна прыходзіць у голаву думка, што знакамітасці — тыя ж людзі. Але мы, сустрэўшы знакамітасць, нібы прымаем на сябе нейкі «зоркавы» флёр і ператвараемся ў незвычайных людзей. І немагчыма не ўзгадаць тэорыю шэсці рукапцісканняў, і нават закрадаецца падазрэнне, што ўласна ў цябе могуць быць нейкія нечаканыя стасункі з «зоркамі», трэба толькі пашукаць ды крыху параспытваць сваіх сяброў, блізкіх ці родных — і можа высветліцца нешта нечаканае.

«Кватэра ад Шамякіна»
Файнае эсе, у якім кватэрнае пытанне не псуе беларусаў, бо праблемы з кватэрай дапамагае вырашыць вялікая і магутная постаць ад беларускай літаратуры — Іван Шамякін. Там, насамрэч, простая гісторыя: ён паехаў у госці да сябра-пісьменніка, і ўбачыў, як жыве сям’я філолагаў, — жыве без газу, без святла, без санвузла нават. То была сям’я сястры жонкі Аркадзя Марціновіча, таксама важнага беларускага пісьменніка, з якім сябраваў Шамякін. Узбурыўся наш Іван, узрушыўся — ды наехаў на выканкам, што не даюць настаўнікам нармальных умоў для жыцця. А тыя перапужаліся ды і далі настаўнікам кватэру. І ўсё гэта ў Смаргонях. А яшчэ тая Зінаіда Сымонаўна (сястра жонкі Марціновіча) бачыла на свае вочы Якуба Коласа — рэдкасны чалавек па мерках сучаснасці.

А Якуба Коласа, чый жывы сведка сядзеў перад аўтаркай, Таня Скарынкіна цікава параўнала з «Геркулесам, не, нават Зеўсам» — такой неверагоднай ёй падалася асабістая сустрэча Зінаіды Сымонаўны з ім (няхай і ў якасці сведкі сярод натоўпу). Гэтае пучуццё зразумее любы беларус: постаці Коласа і Купалы настолькі замыліліся ў нашых вачах, асобы магутныя ды вялізныя настолькі аддаліліся ад людзей, што пераўтварыліся, падаецца, у лягенды, якіх не існавала насамрэч. Але праз сваё эсэ аўтарка выпадкова нагадвае, што гэта так сама рэальныя людзі, якія пражылі рэальнае жыццё. І так сумна стала за іх, і за ўсю беларускую літаратуру разам узятую…

«Пасля выпускнога»
Гэта самае балючае эсэ ў кнізе. Здарылася гэта ў саракавыя ці то, мо, у пяцідзесятыя мінулага стагоддзя? Цікава, колькі таму хлопцу гадоў было, калі яго арыштавалі і расстралялі?.. Расціку Лапіцкаму, стал’быць. Можна пашукаць у сеціве, але сэрца і так не на месцы, што некалі быў час такі: ты верыш, быццам можаш свабодна выказываць усё, што на сэрцы, верыш, што прамова супраць улады дапаможа зрабіць жыццё лепей і да цябе прыслухаюцца, верыш, што Божа абароніць цябе ад любых няшчасцяў, — але ў фінале цябе чакаюць толькі маўчанне і смерць. І прыяцеляў як саўдзельнікаў арыштуюць у дадатак. І таго хлопца, што выпадкова на вуліцы павітаецца з табой, арыштуюць. Усіх сашлюць, а цябе заб’юць. Ну і што, што ты насамрэч не падрыўную дзейнасць вёў, а «начытаўся “Маладой гвардыі” і героям сябе ўявіў»?

І жахліва нават не тое, што ў мінулым стагоддзі рэпрэсіі маглі закрануць каго заўгодна (асабліва калі ёсць намінальная нагода), жахліва тое, што не бывае такога часу, у які б не было страшна жыць. Ці то эканамічныя ўмовы пужаюць, ці то палітычныя абставіны складаныя, ці то наогул жыць небяспечна — з-за няшчасных выпадкаў, тэрактаў альбо войн. Так, гэтую частку водгуку я пісала ўжо пасля 22 сакавіка, — і хаця сітуацыі амаль што дыяметральна супрацьлеглыя, мне балюча думаць аб тым, наколькі бессэнсоўна можа абарвацца любое жыццё.

«Наступствы Марлен Дзітрых»
Флёр прыгажуні-францужанкі акутаў не толькі матулю аўтаркі, накіраваўшы яе густ у правільны бок, але і аблічча знаёмай суседкі, што атрымала пасланне ад Бога, і вяселле цёткі, а дакладней: паўплываў на выгляд яе фаты, хаця даказаць тое, падаецца, ужо немагчыма праз даўні тэрмін. Постаць акцёркі разматала па тэксту эсе, перапляло і размазала, таму нельга сказаць, што яна тут галоўная гераіня ці галоўная тэма. Рэч менавіта пра яе наступствы, ды й тое, калі спрабаваць вылучыць галоўную ідэю, я б абрала нешта крыху больш кантрэтнае, напрыклад «Спробы савецкіх жанчын насадзіць вакол сябе заходнюю культуру прыгажосці, альбо Спробы пасланніцы боскай — пры поўным знешным падабенстве на заходні эталон прыгажосці, — палепшыць свет».

Эсэ цікавае, але не ў плане зместу, а ў плане таго, як розныя «пацеркі» падрабязнасцяў нанізаліся адна за адной на «нітку» разважання, адабраныя на падставе існавання нават самай лёгкай сувязі з імем Марлен Дзітрых. І «пацерак» было няшмат, таму такія «каралі» не выглядаюць нязграбна, быццам гэта падробка пад эсэ. Не, эсэ самае сапраўднае, у тым глыбокім таямнічым сэнсе, які падлеткі са старшай школы ўкладаюць у слова «эсэ». І хочацца яшчэ падкрэсліць, што калі я сваёй матулі зачытвала асобныя ўрыўкі, і яна задаволена плёскала ў далоні: «Так! Так яно і было ў маёй маладосці!»

«Цёця Яня, Арнольд С. і Сяргей Параджанаў»
Даволі сумная гісторыя кахання — але якія гісторыі не былі сумнымі ў той час? Арнольд і Яня — ці то ободва беларусы, ці то паляк і беларуска, але нацыянальнасць тут не надта й важная. Яго сям’ю раскулачылі і саслалі ў Ташкент, але ён збег і вярнуўся да яе. Яго хутка злавілі і адправілі ў ссылку ў Сібір, адкуль яго па польскіх дакументах вызваліў Чырвоны Крэст. Так Арноль апынуўся ў Польшы, а Яня засталася ў Беларусі, і сустрэліся яны толькі аднойчы, калі абодва ўжо былі сямейныя. Мне падаецца, гэта сапраўды сумна, гэта не мастацкая гісторыя з кіно ці кнігі, дзе «каханне перамагае ўсё». Але аўтарка ў сваім эсэ звязала гісторыю цёткі менавіта з кінематаграфічнай «історією кохання», якую пабачыла ў Кіеве на паэтычным фестывалі — ў стужцы Сяргея Параджавава «Цені забытых продкаў» (1964). Адсюль і назва эсе.

Калі крыху паціснуць сум і зазірнуць у астатнюю частку сэрца, то пасля гэтага тэкста застаецца простае адчуванне, што межы каханню не перашкода, а дакладней: мова кахання — самая універсальная мова на свеце. Яна знаёмая кожнаму, будзь то паляк, армянін ці беларус. І дарэчы, мне падаецца, нездарма ў гэтым эсэ больш за ўсё змешваюцца мовы — беларуская, польская, украінская, ды крыху трасянцы з расейскай. І нездарма змешваюцца проза з паэзіяй: першая быццам адказвае за «гісторыю», а другая — за «каханне».

«Чаму я палю?»
Тут аўтарка выходзіць з чыгуначнага вакзала ў Мінску, запальвае цыгарэтку і сустракаецца позіркам з міліцыянтам, які адныма вачыма намякае, што тут нельга паліць, ды накіроўвае жанчыну да спецыяльна абазначанага месца. Я памятаю той момант, калі ўсіх прывакзальных курцоў арганізавана раскідалі па спецыяльных месцах для палення. Прызнаюся, я шкадавала бедных-прыгнечаных любіцеляў пасмаліць, але я ні на што не прамяняю тое дзіўнае пачуццё, калі ўвесь дзень можаш гуляць па горадзе і ні разу не задыхнуцца ў тытунёвым воблаке дыму. Тым цікавей было зірнуць на сітуацыю з працілеглай кропкі зроку: чаму людзі паляць? і як шмат? а што наконт культурнага значэння?

Я сама не курэц, але мне вельмі даспадобы гэтае эсэ. Яно больш асабістае, чым іншыя, але ж і ў ім аўтарка з нязменнай увагай апытвае людзей вакол сабе, так і сяк, што думаеце? А тым, хто сам паліць, яно, мо, яшчэ цікавейшае будзе?

«Жыццё і смерць кузурак»
Не, цяпер гэтае эсэ — самае файнае і любімае. Чаму? Таму што ў ім стаяць побач Далі і Набокаў, таму што аўтарка робіць фотанекралог для саранчы і таму што адчуваецца падтрымка сусвету. Ммм, лепш нават не тлумачыцца. Ці, мо, перафразую: гэтае эсэ — на першы погляд, пра кузурак, але насамрэч — пра творчасць і натхненне.

У нейкім сэнсе, гэтае эсэ выявятляе аўтарскую мятоду творчага пісьма, як яна стварае гэтае і шмат іншых эсэ. Заўжды цікава крыху падгледзець за аўтарскай кухняй (метафізічнай і літаральнай). А калі вы яшчэ кузурак любіце, то наогул гэта лепшае эсэ на свеце.

«Ад мяшэчка Ганны Карэнінай да чамадана Францішка К.»
А ў гэтым — пра торбы і торбачкі. Як торбачка Ганны стала сімвалам пагаршэння яе псіхічнага стану. Як сяброўка аўтаркі ездзіла ў Мексіку па скураную торбачку і чаму вярнулася без яе. Наколькі небяспечны некаторыя істоты. Як Францішак Казіміравіч, тата аўтарскай сяброўкі, ездзіў з фанерным чамаданам па веды ў Гродна. З чаго рабілі тытунёвыя кісеты раней. Звычайнае такое эсэ ў стылі «з кожнай талеркі па лыжцы кашы».

Але ж нешта ў ім ёсць. Акрамя захапляльнай гісторыі спадара Франціщка — нябачная нітка думак пра інтэрв’ю: як іх збіраюць і як выкарыстоўваюць. Мяне ажно так захапіла, што я пашла па веды ў Гугаль. Мо, потым пачну сама ў людзей браць інтэрв’ю і пісаць штосьці такое дзіўнае.

«Бацькаў касцюм, дзедаў пінжак»
Эсэ будуецца вакол такой напаўмастацкай дэталі як мужчынскае адзенне. У адным выпадку — касцюм, у другім — пінжак, напрыклад. У першай гісторыі ўласны аўтарскі дзядзя (якога яна ніколі не бачыла) быццам бы загінуў праз тое, што партызаны-бандзюкі абрабавалі пад час вайны іх сям’ю і сярод іншага забралі бацькаў касцюм. Праўда, памёр ён праз пару год — як казалі ягоныя сёстры, ад крыўды і пыхі. У другой гісторыі дзед аўтарскай сяброўкі страціў уласны пінжак амаль тым жа чынам — падчас абрабавання партызанамі. Ёсць і іншыя гісторыі з адзеннем, пазбаўленыя імён ці перапоўненыя імёнамі мярцвякоў. Такія гісторыі ёсць амаль у кожнай сям’і, што перажыла ваены час. І кожная сям’я, якая страціла хоць адзін мужчынскі касцюм, — яна быццам страціла пачуццё бяспекі, пачуццё абароненасці. Страшны быў час, але, паўтаруся, які час не страшны?

Больш за ўсё мне ў гэным эсэ спадабалася, як праз адну дэталь адлюстраваўся сэнс, які быў глыбокім і эмацыйна, і гістарычна. Гэты тэкст не самы любімы мой, але кранальны. Па мастацкім узроўні ён падобны да першага эсэ — пра «Львіцу і настаўніцу», і тое, і тое — больш аповед, чым эсэ. І ён сам сабой наводзіць на разважанні.

«Абаранкі, балваны, сліжыкі, чарнушкі»
Гэтае эсэ першае, пра якое можна сказаць, што яно да глыбіні костак рэгіянальнае. Гэта гісторыя Смаргоні, яе фабрык, яе кулінарных і рэлігійных традыцый, яе мядзвежай акадэміі (адказваю, калі прыедзеце ў Смаронь, там паўсюль выявы мядзведзяў!). Тут крыху бліжэй можна пазнаёміцца з планам гораду, хаця і не ўсе пабудовы захаваліся да нашых дзён. Асабістае месца ў тэксце займаюць абаранкі, таму што лічыцца, быццам упершыню яны з’явіліся менавіта ў Смаргоні. А дакладней: што з’явіліся яны дзякуючы той самай мядзвежай акадэміі, быццам, спачатку то была закуска для мядзведзяў, а потым людзі і самі распробавалі смак. Цікавая гісторыя, цяпер нават інакш пазіраю на тыя самыя абаранкі-абваранкі (першапачатковая назва такая, бо іх абварвалі).

Я бы, мо, паставіла гэнае эсэ недзе ў першай частцы кнігі, каб падкрэсліць рэгіянальнасць. Але не ведаю, магчыма, аўтарка размясціла тэксты ў храналагічным парадку, і гэта лепш адлюстроўвае развіццё яе думак? Яшчэ адной асаблівасцю тэксту можна назваць вялікую колькасць рэгіяналізмаў і дыялектызмаў, што цікава разбіраць. Але гэта ж і адна са складанасцяў.

«Богусь»
Гэтае эсэ распавядае гісторыю Богуся — Богуслава Ісідаравіча Смаргонскага. Ён быў паэт і шызафрэнік, ён быў чудак. А таксама — рэальны знаёмец аўтаркі, чыі вершы ў свой час яна чытала і, верагодна, рыхтавала да публікаціі ў газеце, дзе працавала. І толькі шмат год пазней яна па вартасці ацаніла тыя вершы і вырашыла напісать пра іх аўтара. Гісторыя для мяне кранальная, бо мяне кранаюць усе гісторыі пра псіхічна бальных. Герой сваеасаблівы, але аўтарка пра яго расказвала з такой пяшчотай, з такім клопатам — мо, і не чалавечым, але дакладна аўтарскім клопатам пра свайго героя. Так жа яна ставілася і да ўсіх іншых своіх герояў. Падаецца, аўтарка настолькі зацікаўлена ў людзях, таму і вырасла такой, якая яна ёсць.
Цікава, як Скарынкіна праводзіць паралелі: Богусь, паэт, 18 залатых пярсцёнкаў — Арцюр Рэмбо, паэт, 18 кілаграмаў золата на поясе. Напрыканцы яна высветліла, што ў Рэмбо было не 18 кіло, а ўсяго 8, і сумленна ў гэтым прызналася. Але ўражвае сама спроба прыўнесці ў тэкст уласны досвед (хаця б і пра іншага чалавека), бо падобныя паралелі тэкст ўзбагачаюць. Але, праўду кажучы, я не шмат паралелей адлаўліваю, таму асабіста мне часам падобныя тэксты падаюцца перагружанымі.
Але самая таямнічая і загадкавая постаць у гэным эсэ — гэта Маланка, сяброўка Богуся, каханне Богуся, злы лёс Богуся. Пра яе нічога не вядома, таму можна даць волю фантазіі.

І тут я раптоўна задумалася, што гэта ж была рэальная аўтарская праца: у якасці рэпарцёркі Скарынкіна часта сустракалася з разнастайнымі людзьмі і збірала іх гісторыі на дыктафон. У нейкім сэнсе яна стала гістарыёграфкай Смаргоняў. Гэта прымусіла мяне задумацца аб тым, што мяне і саму заўжды цікавіла месца, дзе я жыву: як яно з’явілася, чаму стала такім, якім стала. Але адначасова з гэтым мне сорамна. І не таму, што я не вяду летапіс родных мясцінаў. А таму, што мне складана мець зносіны з людзьмі, складана збліжацца з імі і распытваць пра жыццё. Я нават пасля школы планавала паступіць на журфак і некалькі год рыхтавалася, хадзіла ў журналісцкі гурток і пісала артыкулы — але адмовілася ад гэтага, бо ўжо занадта сацыяфобнай сябе адчула для такой працы. Так, напрыклад, у маім партфоліа не было ні воднага інтэрв’ю, я прыходзіла да людзей за інфармацыяй, толькі калі не магла знайсці яе ў друкаваных матэрыялах. Затое добра наладзілася да універу — магла адшукаць у кнігах амаль што заўгодна, і гэта часто дапамагала ў вучобе. Толькі спецыяльнасць змянілася — з журналіста на рэдактара. Мо, вось чаму я крыху зайздросціла аўтарцы ў той момант тэксту?..

«Каліца Франца, хата Янкеля, пякярня Казіміра»
Таксама рэгіянальнае эсэ — пра смаргонскія цікавыя пабудовы: пра капліцу, якая і дагэтуль існуе і якую пабудаваў прадзед аўтарскай сяброўкі; пра занядбаны дома, дзе жыў габрэй-старызнік Янкель — усе яго ведалі, усе аддавалі яму стары хлам, але нічога пасля яго не засталося акрамя дома, і той старэў без дагляду; пра пякарню з чырвонай цэглы ў цэнтры горада, якую пабудаваў прадзед аўтарскага аднакласніка. І там, дарэчы, пякліся тыя самыя абаранкі, што ўжо згадваліся.
Гэты тэкст цікава прасачыць па рэаліным вуліцам горада. Менавіта пасля яго мне прыйшло ў галаву, што калі сэрца горада складаецца з людзей, то яго твар — гэта вуліцы і будынкі. Смаргонь не надта ўжо і вялікая, таму мне лёгка было ўяўляць яе твар, калі я чытала кнігу. Але адразу папярэджу, што быць смаргоньцам ці пабываць у Смаргоні — гэта не абавязковая ўмова для чытання «Райцэнтра». У кнізе шмат думак, пачуццяў, мастацкіх прыгажосцяў, таму нават калі вы нічога не ведаеце пра горад, усё роўна будзе цікава.

«Былі ў Смаргоні габрэйскія могілкі»
А знеслі іх, калі не памыляюся, у сярэдзіне шасцідзесятых, за некалькі год да нараджэння аўтаркі, падаецца. І таму яна магла толькі збіраць гісторыі сведкаў аб тым, як усё было.
Калі вы ведаеце маю любоў да могілак, то вы, верагодна, падумаеце, што гэнае эсэ павінна стаць маім самым любімым у кнізе — а вось і не. І нават верш пра пахаванне дзяўчынкі ў пачатку рэцэнзіі — не доказ. Эсэ мне, канешне, спадабалася. Гэта крыху жудасная, крыху брыдкая, дакладней, брыдка-цікавая гісторыя, бо там ёсць і чэрэп у падвале, і падрабязнасці габрэйскіх пахаванняў, і дзіцячы садок, які пабудавалі паверх зруйнаваных могілак. Ну, гэта не тое што брыдка, але мурашы па скуры бягуць. Проста сама гісторыя выйшла не надта мастацкай: акрамя пачуцця жудасці і мурашоў па скуры там нічога і няма.

Зразумела, я таксама, як і Скарынкіна, моцна шкадавала, што не магу ўласным вокам зірнуць на тыя могілкі. (Дарэчы, на тых могілках, дзе пахавана дзяўчынка з верша, я была, але гэта зусім іншая гісторыя. Калі б прачытала верш да паездкі ў Смаргонь, хаця б карамелек Алле прынесла). Але я лёгка магу ўявіць усё апісанае ў эсэ, бо была на габрэйскіх могілках у Ракаве — і гэта вельмі сваеазаблівае відовішча, якое без уласнага досведу дадумаць будзе складана. Паглядзіце хаця б здымкі з Ракава, калі ніколі не бачылі.

«Касманаўты ў горадзе»
Нават пра касманаўтаў гісторыя выйшла больш мастацкая, чым пра могілкі (і не, я не скаржуся). Тэма не самая цікавая для мяне, але аўтарка дае ў тэксце ўласныя эмоціі, ды такія моцныя, што складана застацца абыякавай: пасля размовы з сяброўкай-шызафрэнічкай пра яе «палёты ў космас» бацькі той жанчыны папрасілі аўтарку больш ніколі не вяртацца, і так яна страціла сяброўку. Гэта нават больш уражвае, чым сустрэчы з сапраўднымі касманаўтамі, сведкаў якіх Скарынкінай уладося апрасіць. І перамяжаюцца гэтыя «касмічныя» сцэнкі аўтарскім перажываннем вясны ў Смаргонях: калі ты не ідзеш, а быццам плывеш у белых «касмічных» аблоках квіцення. Гэта задае тэксту дзіўны настрой, дае адчуць досвед, які, здавалася б, немагчыма атрымаць ніякім іншым чынам, акрамя як пабываць у космасе. І вішанькай на торце эсэ ляжыць аўтарскае пачуццё гумару, які ніколі не бывае «занадта» ці «не да месца».

«Юзук»
Апошняе эсэ названае ў гонар дзядулі Тані Скарынкінай — Юзука, дакладней, Іосіфа.
Гэтая гісторыя нагадала мне пра мужа маёй бабулі (не майго роднага дзядулі, але нешта накшталт таго), якога ўсе клікалі Юзікам, і толькі пасля яго смерці я даведалася, што сапраўднае імя яго была «Іосіф». Але, у адрозненне ад аўтарскага дзядусі, мой дакладна быў габрэй, таму я заўжды лічыла, што толькі габрэі называюць сыноў Іосіфамі і скарачаюць іх імёны да Юзікаў і Юзукаў. Вось так я і атрымала культурны шок ад гэнага эсэ. Бо яе дзядуся габрэем не быў, толькі сябраваў з імі, і наогул ён быў вельмі добрым, шырокай душы чалавекам.
Пяшчота і пачуццё блізкасці ў гэтым тэксце — самыя моцныя, але адчуваецца і нейкая аддаленасць ад героя, бо аўтарка ніколі не сустракала Юзука (што ўж казаць пра нас, чытачоў). У тэксце згадваюцца самыя яркія, самыя сакавітыя моманты з яго жыцця, а перажыванні аўтаркі адыходзяць на другі план. Для заканчэння кнігі — самы дасканалы выбар тэкста, які можна зрабіць.

свернуть

Мой чытацкі летапіс таксама на сваім прыканцы. Гэта было доўга і насычана. Дадаткова ўражвае і тое, што ўсе гісторыі здарыліся насамрэч. А больш за ўсё ўражвае тое, што ў аўтаркі атрымалася перадаць сумную альбо нудную рэчаіснасць у цікавым мастацкім аздабленні. Гэта магло атрымацца толькі ў паэта.
І галоўнае, не было цяжка чытаць. У нейкім сэнсе гісторыі з «Райцэнтра» абвяшчаюць гісторыі не толькі Смаргоні, але і любога іншага беларускага райцэнтра. У любы момант я магла ўявіць, што адпраўляюся ў разумовае падарожжа куды заўгодна па Беларусі, а для мяне гэта заўжды прыгода і адпачынак. Я была б самай шчаслівай чытачкай на свеце, калі б у кожнага райцэнтра была свая Таня Скарынкіна.

Дадатковыя спасылкі на інтэрв'ю і на запіс падкасту з аўтаркай

"Маленькі Гарадок прарастае гісторыямі, толькі паспявай заўважаць. А хто, як не Таня Скарынкіна, іх заўважае і збірае ў свае пісьменніцкія сшыткі? Можна сказаць, што гісторыі самі за ёй ходзяць як за найлепшай сваёй сяброўкай. Ужо Таня вам раскажа! Вось Таніна кніга пра райцэнтр. Пра рай і пра цэнтр, там, дзе мы ёсць. Яна напоўненая нашымі мясцовымі цудамі, цікавосткамі і драбніцамі, без якіх проста нельга абысціся. Яшчэ раз падкрэслім: нашымі. Нашымі з вамі. Ведайце іх. Ведайце Таню, калі раней не ведалі. А хто ведалі раней, тыя не прапусцяць." / Алена Казлова, галоўная рэдактарка "Пфляўмбаўм"

ISBN: 978-985-7236-36-7

Год издания: 2020

Возрастные ограничения: 16+

Рецензии

Всего 2

xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

2 октября 2021 г. 16:45

493

4

Не ўсім беларускім гарадам шанцуе мець свайго летапісца, які пакіне ўспамін пра яго ў літаратуры і гісторыі. Жыхары Смаргоні і ваколіц набылі бессмяротнасць у кнізе Тані Скарынкінай “Райцэнтр”.

“Райцэнтр” - гэта зборнік эсэ, аб’яднаных асобай аўтаркі і яе роднай Смаргонню. Скарынкіна занатоўвае эпізоды з жыцця горада, яго жыхароў, сваіх родных ці проста знаёмых. Як сяброўка і цёзка Скарынкінай Таня сустрэла Мулявіна і не пазнала яго, як сціплы сусед дзядзя Федзя працаваў у далёкай Аргентыне і ваяваў пад Мадрыдам на Арагонскім фронце, як суседка Зінаіда Сымонаўна атрымала кватэру ад Івана Шамякіна.

Гісторыі на першы погляд маленькіх людзей з райцэнтра нечакана аказваюцца яркімі і захапляльнымі, а геаграфія кнігі выходзіць далёка за межы Смаргоні і ўвогуле Беларусі. А колькі такіх гісторый…

Развернуть

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 752

Новинки книг

Всего 241