Автор
Владислав Ахроменко

Уладзіслаў Ігаравіч Ахроменка

  • 6 книг
  • 1 подписчик
  • 29 читателей
4.3
66оценок
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
66оценок
5 38
4 19
3 9
2 0
1 0
без
оценки
5

Лучшие книги Владислава Игоревича Ахроменко

  • Янкі, альбо Астатні наезд на Літве Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч
    ISBN: 978-985-6530-42-8
    Год издания: 2007
    Издательство: Медысонт
    Язык: Белорусский

    Новы раман пісьменніцкага дуэта М. Клімковіча і У. Ахроменкі – захапляльны аповед, прасякнуты гумарам. Кніга зацікавіць як аматараў вострасюжэтных твораў пра авантуры і інтрыгі, перастрэлкі і пагоні, гэтак і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры, якія цэняць тонкую пародыю, дасціпныя алюзіі і мудрагелістыя стратэгіі. "Страх і нянавісьць у Гародні", "Беларускі буржуазны pulp-fiction", "Янкі пры двары караля Стаха" – слоганы, што тк і просяцца ў назвы рэцэнзіі на новую кніжку Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча. Але раптоўна разумееш, што ніякай рэцэнзіі не атрымаецца: асабіста для мяне прачытаньне "Янак..." сталася канцом…

    Развернуть
  • Тэорыя змовы Уладзіслаў Ахроменка
    ISBN: 978-985-6991-22-9
    Год издания: 2011
    Издательство: І.П.Логвінаў
    Язык: Белорусский

    Выпускнік сталічнага вну Скіргайла – натхнёны паэт, высокародны адраджэнец і малады спецыяліст – трапляе па размеркаванні ў Таргачоў – тыповы райцэнтр сінявокай. Скіргайлавы рамантычныя парывы сустракаюць татальнае непаразуменне з боку простых таргачоўцаў, раённай улады, а таксама кантынгенту расійскай ракетнай базы “Волга-Волга”, што стаіць у Таргачове. На шчасце, маладзёну выпадае ўнікальны шанец выправіцца ў мінулае – і кардынальным чынам змяніць лёс Радзімы. Патрабуецца для гэтага ўсяго нічога – прадаць душу д’яблу…

  • Музы і свінні Уладзіслаў Ахроменка
    ISBN: 978-985-7086-05-4
    Год издания: 2014
    Издательство: Ковчег
    Язык: Белорусский
    27 гарадскіх міфаў, легенд і апокрыфаў пра герояў, якія нас змянілі. “Дзед Талаш, Дзмітрый Шастаковіч, Кім Ір Сэн, Уладзімір Мулявін, Жак-Іў Кусто, а таксама акцёры, рэжысёры, музыкі, мастакі, мянты, цэнзары і камітэтчыкі, імёны каторых так і не захаваліся для нашай мастацкай спадчыны”, — пералічвае герояў кнігі Ахроменка. “Музы і свінні” ўжо параўноўваюць з велераўскімі “Легендамі Неўскага праспекта”.
  • Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч
    ISBN: 978-985-6906-31-5
    Год издания: 2009
    Издательство: Галіяфы
    Язык: Белорусский
    "Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша" – пародыя на афіцыйную мінуўшчыну трох спадкаемцаў міфалагічнай істоты Homo Slavіanikus’а, у якой дастаткова выразна прачытваецца гісторыя трох сусветна знаных народаў. Асобныя гістарычныя падзеі – закалоты, змовы, замірэнні і аншлюсы – наўмысна падаюцца ў перакручанай, прынцыпова нязвыклай для чытача трактоўцы. Гісторыя трох народаў паслядоўна выкладаецца "ад дагістарычных часоў і да будучых эпохаў", і з гэтае прычыны тэкст можа прэтэндаваць на пэўную эпічнасць.
  • Здані і пачвары Беларусі Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч
    Год издания: 1994
    Язык: Белорусский
    «Здані і пачвары Беларусі» — аскепак «тутэйшаўскай» праграмы напісаньня беларускіх маскультурных кніг — займальна-пацяшальных і разам з тым нацдэмаўскіх. Аўтары, пра сапраўдныя імёны якіх можна толькі здагадвацца, паставілі сабе за мэту «дасьледаваньне арэалаў і ладу існаваньня звышнатуральных ды замагільных істотаў». Сваеасаблівая міталягізацыя жыцьця Беларусі напрыканцы ХХ стагодзьдзя. Усіх сучасных зданяў і пачвараў аўтары рассартавалі па відах, падвідах, атрадах і клясах. Напрыклад, могілкавыя істоты, водныя істоты, гістарычныя здані, літаратурныя здані, істоты-людажэры і г.д. Шмат якія падзеі, што адбыліся ў першай палове 90-х гадоў, Хлус і Юр тлумачаць не з пазыцыі дыялектычнага матэрыялізму, а на падставе сваёй пачварна-зданевай тэорыі існаваньня сьвету. Вось і абраньне першага прэзыдэнта Беларусі не абышлося без дапамогі чараў. Калі верыць дасьледчыкам, стрыечная пляменьніца будучага прэзыдэнта, нейкая інструктарка калгаснай лазьні Арына, ператварыла ў кныра дзядзькавага галоўнага канкурэнта на выбарах, тагачаснага прэм’ера, а загадзя падрыхтаваную сьвіньню з калгаснай сьвінафэрмы — у кіраўніка ўраду. Вядома, жывёліна са сьвінакомплексу ня здолела правесьці перадвыбарчую кампанію на патрэбным узроўні, і, такім чынам, паспрыяла атрыманьню ўлады нахрапістым дырэктарам саўгасу. (В. Кроква)
  • Закон-тайга Владислав Ахроменко
    ISBN: 5-7027-0454-1
    Год издания: 1997
    Издательство: Вагриус
    Язык: Русский
    Вашему вниманию представлен роман Владислава Ахроменко.
    Из лагеря строгого режима бегут двое отпетых уголовников. После серии холодящих душу преступлений они становятся полновластными хозяевами Приамурья. В это же время в округе объявляется тигр-людоед. Местные жители в панике...