11 февраля 2020 г. 17:03
198
4.5
Задумалася, што гэта, магчыма, першая кніга балгарскага аўтара, якую я чытала. Балгарская вёска, дзе жывуць цікавыя і каларытныя жыхары. У кожнага свая гісторыя, кожнаму аўтар падарыў яркі і непаўторны вобраз, праўда, часам даведзены да крайнасці і карыкатурнасці. Думаю, балгарскіх чытачоў такое магло і пакрыўдзіць. Але аўтар добра ведае, што такое самаіронія. Жывуць у вёсцы даволі спакойна і аднастайна, але аднойчы іх спакой парушае сапраўдны англічанін, які вырашае збегчы ад шумнага гарадскога жыцця ў вёску. Купляе там дом, пачынае рамонт. Але не ў тую вёску ён сунуўся, ой не ў тую... Зусім іншымі ён уяўляў Балгарыю і яе насельнікаў. Яго спробы інтэграцыі ў балгарскае грамадства выклікаюць смех, а кожны з жыхароў хоча выкарыстаць англічаніна ў сваіх мэтах. Калі вы глядзелі фільмы…
Похожие книги
Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу