Автор
Марыя Мартысевіч
  • 5 книг
  • 52 читателя
4.3
73оценки
Рейтинг автора складывается из оценок его книг. На графике показано соотношение положительных, нейтральных и негативных оценок.
4.3
73оценки
5 41
4 26
3 5
2 1
1 0
без
оценки
8

Рецензии на книги — Марыя Мартысевіч

Krysty-Krysty

Эксперт

Эксперт Лайвлиба

23 февраля 2021 г. 12:43

400

4.5

Чытала раней урыўкі, то ведала, што мне спадабаецца. Набыла папяровую кнігу. Не шкадую, хоць тыя "рэкламныя" строфы былі найбольш яркімі.

Як уласціва сучаснай паэзіі, тутака няма лінейнага сюжэту, пераважае доўгі радок, надзіва ёсць рыфма, часам выкшталцоная, даволі іроніі, гульні словаў, яркіх вобразаў, троху эротыкі ды правакацыі.

Нейкая пані-спадарычня піша сястры (сяброўцы) лісты з далёкага краю, спрабуючы яго патлумачыць - міфічную Сарматыю, дзе можна паразумецца з тутэйшымі, калі троху балакаеш на лаціне. Інтэрпрэтацый, як мае быць у сучаснай літаратуры, безліч. Калі я прымружваю вочы "рамантычна", то бачу ў апавядальніцы згубленую ў часе падарожніцу, сучасную жанчыну ў вялікакняскім кантэксце. Калі я ўглядаюся "рэалістычна", заўважаю гараджанку на мужавай вясковай радзіме.

У…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

30 марта 2021 г. 18:53

147

5

Прывітанне, я Наста і ў мяне няма дзяцей. Ёсць малодшы брат, розніца з якім 15,5 гадоў, але “радасці мацярынства” мяне пакуль не закранулі. Таму думала, што кніга не зачэпіць. Але бываюць аўтары, якія і пра супрамат здольныя напісаць так, што ты будзеш чытаць і захапляцца. Якая розніца пра ШТО, калі тут такое ЯК. Аказалася, што даволі цікава залезці ў галаву дзіцяці, народжанаму ўяўленнем паэткі. ⠀ Марыя Мартысевіч у новым паэтычным зборніку паказала свет вачыма дзіцяці. Гэта дзіцячыя вершы для дарослых, а ўзроставае абмежаванне на вокладцы 18+. Значыць, гэта не тая паэзія, якой вы будзеце закалыхваць сваіх “гадавасікаў” перад сном. Бо наўрад ці вам захочацца, каб потым у садку яны хорам скандавалі: “Цыцка — гэта вельмі здорава!”. Хаця… Чаму не? :) З больш дарослымі дзецьмі можна чытаць…

Развернуть
xbohx

Эксперт

Диванный Эксперт

31 января 2019 г. 17:45

311

4.5

Выхад эпісталярнай паэмы “Сарматыя” чакала з нецярпеннем, бо была заінтрыгаваная тымі ўрыўкамі з кнігі, якія чытала на старонцы Марыі ў фэйсбуку. Мабыць, не трэба доўга тлумачыць, якую вялікую міфалагічную ролю адыгрывае для беларуса паняцце “сарматызм”. ЦІ то праўда, ці то міф, але ж шляхта ВКЛ сапраўды лічыла сябе нашчадкамі сарматаў. І ў кнізе Марыя ўдала абыгрывае гэта паняцце. Яе гераіня, Алаіза, піша 30 вершаваных лістоў, у якіх, не выбіраючы выразаў, апісвае сармацкія звычаі і прызнаецца ў каханні да аднаго сармата. Мне спадабаўся хуліганскі стыль Марыі, дзе яна рыфмуе беларускія і ангельскія словы і ўдала працуе з гукапісам. І нават нецэнзурныя выразы, якія сустракаюцца ў некаторых вершах, гучаць тут абсалютна натуральна, дадаючы вершам жывасць і сапраўднасць.

Нешта там у агні,…

Развернуть

6 июля 2023 г. 17:09

32

5 “Мама тут, сыночак!” Трасца!

Цудоўнае літаратурна-мастацкае выданне беларускай паэткі Марыі Мартысевіч, з містычнымі рысункамі Андрэя Пакроўскага. Кніга  складаецца з 27 дзіцячых вершаў для дарослых, напісанных ад імя маленькага хлопчыка, які апавядае пра уласны жыццёвы досвед, гаворачы ад сябе, але як быццам прамаўляючы бацькоўскія думкі. Пісьменніца дала шмат карыснай, смешнай, а месцамі саркастычнай інфармацыі пра вопыт гадавання дзяцей. Спадабалася. Адгукнулася. Вельмі раю!


Развернуть

5 мая 2021 г. 08:49

54

5 Разважанні аб прачытаным. Марыя Мартысевіч «Як пазбыцца маматута».

Пайшоў вяртаць у бібліятэку Пелевіна і выпадкова на вочы трапіла вось гэта кніга. Пагартаў, а так як у мяне зараз і так дзве штукі за плячыма, то браць яшчэ і трэцюю моцна не хацелася. Але ізноў жа...вокладка, апісанне і тое што адносна невялічкая падштурхнула мяне яе ўсё такі ўзяць. Трэба яшчэ дабавіць што кніга поўнасцю новая, яшчэ не разу нікім не прачытаная. Разважанні аб прачытаным. Марыя Мартысевіч «Як пазбыцца маматута»., изображение №1

Увечары, калі з'явілася магчымасць прысесці... дзяцей жонка пайшла класці спаць.... сеў адпачыць і ўзяў гэту самую кнігу. Планы былі толькі паглядзець што за яна, але прачытаў першую старонку і ўжо не змог спыніцца пакуль не дачытаў да канца. Выдатна! Даўна так не смяяўся пры чытанні. У Аўтаркі :) (сучасныя тэндэнцыі) выдатна атрымалася перадаць усю…

Развернуть

15 мая 2023 г. 19:30

30

5 Незвычайная сучасная беларуская паэзія

Да гэтага часу я шмат прачытаў з беларускай літаратуры, але толькі зараз мне давялося дакрануцца да сучасных аўтараў. Я абраў кнігу Марыі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст” і зусім не расчараваўся гэтым выбарам.

Спачатку, шчыра кажучы, было даволі складана чытаць, бо я спадзяваўся, што сучасная літаратура будзе больш зразумелай для мяне, але ўсё атрымалася наадварот. Другая прычына майго ўражання – гэта структура кнігі: “Цмокі лятуць на нераст” не зборнік прозы, не зборнік лірыкі, а ўсё ў адным. Аўтарка вельмі файна і адкрыта занесла ў кнігу свае думкі, эмоцыі, разважанні, успаміны – усё тое, чым яна жадала падзяліцца з чытачом. І атрымаўся вельмі цікавы зборнік, у якім чаргуюцца празаічныя і лірычныя тэксты.

Мяне вельмі крануў артыкул пра эміграцыю, а менавіта фраза: “эмігрантам можна…

Развернуть