4,3

Моя оценка

Славуты карэла-фінскі эпас “Калевала” ўпершыню прапаноўваецца беларускаму чытачу ў перакладзе непасрэдна з фінскай, мовы арыгіналу.
Адрасуецца шырокаму колу аматараў прыгожага пісьменства.
Издательство: Зміцер Колас

Лучшая рецензия на книгу

26 декабря 2023 г. 22:54

317

5

"Калевала" - карело-финский эпос из 50 рун (народно-эпических песен), составленный в 19 веке финским фольклористом Элиасом Лённротом, на основе собранных в одиннадцати путешествиях по Карелиии и самостоятельно доработанных материалов. Такое замысловатое название Калевала - это всего лишь, название страны в которой живут герои эпоса. Сложно переоценить роль, которую оказала "Калевала" на культуру и искусство Финляндии. 28 февраля Финляндия отмечает День Калевалы, он же День финской культуры. Я давно хотела приобщиться к прекрасному, но все руки не доходили.

И вот, нашла я в интернете аудио книгу, к сожалению, не указаны исполнители. К чтению стихов они подошли с душой, слушать их огромное удовольствие, есть наложение приятной музыки, которая не отвлекает, а создает нужный настрой. Читают…

Развернуть

РУНА ПЕРШАЯ
Уступ (1—102). Дзева паветра апускаецца на марскія хвалі і, зацяжараўшы ад ветру і вады, становіцца маці вады (103—176). Качка звівае гняздо на калене маці вады і адкладае яйкі (177—212). Яйкі выпадаюць з гнязда і разбіваюцца на кавалкі, што ператвараюцца ў неба, зямлю, сонца, месяц ды хмары (213—244). Маці вады стварае мысы, затокі, берагі, водмелі ды глыбіні мора (245—280). Маці вады нараджае Вяйнямёйнена; яго доўгі час носіць па хвалях, аж пакуль прыбоем не прыганяе да берага (281—344).

РУНА ДРУГАЯ
Вяйнямёйнен выходзіць на сушу, дзе няма ніводнага дрэўца, і пасылае малога Сампсу Пелервойнена засеяць зямлю дрэвамі (1—42). Дрэвы вырастаюць, не прарастае толькі дуб, але, зноўку пасеяны, ён разрастаецца так, што сваімі шатамі захінае сонца і месяц (43—110). Маленькі чалавек выходзіць з мора і ссякае дуб; сонца і месяц ізноў бачныя (111—224). На дрэвах пяюць птушкі, на зямлі вырастаюць травы, кветкі ды ягады, не расце толькі ячмень (225—236). Вяйнямёйнен знаходзіць на беразе некалькі зярнят ячменю, высякаелес і пакідае толькі адну бярэзіну для птушак (237—264). У падзяку за гэта арол высякае для Вяйнямёйнена агонь, каб той мог выпаліць ляда (265—286). Вяйнямёйнен засявае ячмень і ўзносіць модлы, каб ячмень даў добрыя парасткі, а зямля заўсёды была ўрадлівая (287—378).

РУНА ТРЭЦЯЯ
Вяйнямёйнен запасіць веды і робіцца славутым (1—20). Ёўкахайнен едзе спаборнічаць з ім у ведах, але не перамагае і выклікае яго на двубой на мячах. Раззлаваны Вяйнямёйнен чароўнымі спевамі заганяе яго ў балота (21—330). Спалоханы Ёўкахайнен прапануе яму пабрацца са сваёй сястрою, і задаволены Вяйнямёйнен выпускае яго з балота (331—476). Засмучаны Ёўкахайнен едзе дадому і расказвае маці пра свае прыгоды (477—524). Маці ў захапленні ад таго, што Вяйнямёйнен стане яе зяцем. Аднак гэтая навіна вельмі засмучае дачку, і яна пачынае плакаць (525—580).

РУНА ЧАЦВЁРТАЯ
Вяйнямёйнен сустракае ў лесе сястру Ёўкахайнена і прапануе ёй стаць ягонай жонкай (1—30). Дзяўчына ў слязах бяжыць дахаты і расказвае ўсё сваёй маці (31—116). Маці ўгаворвае дачку не засмучацца, а радавацца і насіць прыгожыя строі (117—188). Дзяўчына ўсё плача і кажа, што не хоча ісці за старога (189—254). Засмучаная, яна ідзе ў лес, трапляе на незнаёмы бераг мора, хоча пакупацца і патанае (255—370). Маці дзень і ноч плача і бядуе па сваёй дачцэ (371—518).

РУНА ПЯТАЯ
Вяйнямёйнен ідзе да мора, каб перахапіць сястру Ёўкахайнена. Яна трапляецца яму на вуду ў выглядзе рыбіны (1—58). Вяйнямёйнен хоча парэзаць рыбіну на кавалкі, але тая выслізгвае з рук і прызнаецца, хто яна напраўду такая (59—133). Дарэмна Вяйнямёйнен спрабуе ўгаварыць яе вярнуцца ды злавіць у нерат (134—163). З цяжкімі думкамі ён вяртаецца дадому і атрымлівае ад сваёй маткі параду ехаць сватацца да дачкі Пох’ялы (164—241).

РУНА ШОСТАЯ
Ёўкахайнен злуецца на Вяйнямёйнена і падпільноўвае яго па дарозе ў Пох’ялу (1—78). Ён бачыць, як Вяйнямёйнен пераязджае на кані праз рэчку і страляе з лука, але страла трапляе ў каня (79—182). Вяйнямёйнен падае ў ваду, моцны вецер выносіць яго ў адкрытае мора, і Ёўкахайнен радуецца, думаючы, што стары песняспеўца болей ніколі не спяе новых песень (183—234).

РУНА СЁМАЯ
Шмат дзён плаваў у моры Вяйнямёйнен, аж пакуль яго не ўбачыў арол. У падзяку за тое, што Вяйнямёйнен пакінуў сярод ляда дрэва для адпачынку птушкам, арол пасадзіў яго сабе на спіну і занёс у Пох’ялу, дзе гаспадыня Пох’ялы, старая Лоўхі, прыводзіць яго ў свой дом і прымае госця вельмі добразычліва (1—274). Але Вяйнямёйнен сумуе па родных мясцінах. Лоўхі абяцае не толькі адпусціць яго дадому, але і аддаць за яго сваю дачку, калі той выкуе Сампа для Пох’ялы (275—322). Вяйнямёйнен абяцае прыслаць у Пох’ялу каваля Ілмарынена, каб той выкаваў Сампа. Гаспадыня Пох’ялы дае Вяйнямёйнену каня і сані, каб ён мог паехаць дадому (323—368).

РУНА ВОСЬМАЯ
Па дарозе дадому Вяйнямёйнен сустракае дзяўчыну з Пох’ялы ў прыгожых строях і просіць яе выйсці за яго замуж (1—50). Дзяўчына дае згоду, але пры ўмове, што Вяйнямёйнен змайструе човен з кавалкаў верацяна і спусціць яго на ваду, не датыкаючыся (51—132). Вяйнямёйнен пачынае рабіць човен сякерай, але рассякае сабе калена і ніяк не можа спыніць кроў (133—204). Тады ён ідзе на пошукі чалавека, які змог бы загаварыць кроў, і знаходзіць старога, які абяцае зрабіць гэта (205—282).

РУНА ДЗЯВЯТАЯ
Вяйнямёйнен расказвае старому, адкуль узялося жалеза (1—266). Стары праклінае жалеза, і кроў перастае цячы (267—418). Стары пасылае сына зрабіць гаючае зелле, змазвае і перавязвае рану. Вяйнямёйнен вылечваецца і ўзносіць хвалу Богу (419—586).

РУНА ДЗЯСЯТАЯ
Вяйнямёйнен вяртаецца дадому і прапануе Ілмарынену ехаць у Пох’ялу сватаць дзяўчыну, якую ён возьме замуж, калі скуе Сампа (1—100). Ілмарынен не хоча ехаць у Пох’ялу, але Вяйнямёйнен сваімі чарамі прымушае Ілмарынена паехаць туды (101—200). Ілмарынен прыязджае ў Пох’ялу, яго там гасцінна сустракаюць і прапануюць выкаваць Сампа (201—280). Ілмарынен выкоўвае Сампа, і гаспадыня Пох’ялы, старая Лоўхі, хавае Сампа ў каменнай гары Пох’ялы (281—432). Ілмарынен просіць аддаць за яго дзяўчыну як узнагароду за працу, але дзеўка выдумляе ўсялякія прычыны, з якіх яна не можа пакінуць родны дом (433—462). Ілмарынену даюць човен, ён вяртаецца дадому і расказвае Вяйнямёйнену пра тое, што ён выкаваў Сампа ў Пох’яле (463—510).

РУНА АДЗІНАЦЦАТАЯ
Лемінкяйнен едзе ў сваты да дзяўчыны Кюлікі са знатнага роду Сары (1—110). Спачатку дзяўчаты Сары смяюцца з яго, але потым знаёмяцца з Лемінкяйненам бліжэй (111—156). Толькі адна дзяўчына, Кюлікі, дзеля якой ён і прыехаў, не звяртае на яго ўвагі. Тады Лемінкяйнен выкрадае дзяўчыну, пад прымусам садзіць у сані і выпраўляецца ў дарогу (157—222). Кюлікі засмучаецца ад ваяўнічасці Лемінкяйнена, і яны даюць адно аднаму абяцанні: Лемінкяйнен ніколі не пойдзе на вайну, калі яна ніколі не будзе бегаць у вёску і балбатаць з суседкамі (223—314). Маці Лемінкяйнена ў захапленні ад маладой нявесткі (315—402).

РУНА ДВАНАЦЦАТАЯ
Кюлікі забывае на сваю клятву і ідзе ў вёску. Лемінкяйнен у гневе вырашае тут жа кінуць яе і паехаць у сваты да дзяўчыны Пох’ялы (1—128). Маці адгаворвае яго ад паездкі, кажучы, што там яго чакае пагібель. Але Лемінкяйнен, які расчэсваў валасы, сярдзіта кідае грэбень і кажа, што калі яго параняць, дык з грабяня пацячэ кроў (129—212). Лемінкяйнен збіраецца ў дарогу і прыязджае ў Пох’ялу, дзе песнямі заклінае ўсіх мужчын, апрача аднаго злоснага пастуха (213—504).

РУНА ТРЫНАЦЦАТАЯ
Лемінкяйнен просіць гаспадыню Пох’ялы аддаць за яго сваю дачку. Яна згаджаецца, але выстаўляе ўмову: Лемінкяйнен павінен злавіць у лесе лася Хійсі (1—30). Ён пачынае ўсяляк выхваляцца і едзе ў лес па здабычу. Але неўзабаве хвалько ўсведамляе, што адным пустаслоўем жывёлу не ўпалюеш (31—270).

РУНА ЧАТЫРНАЦЦАТАЯ
Лемінкяйнен з дапамогай замоў і малітваў да сваіх багоў здабывае лася і прыводзіць яго ў Пох’ялу (1—270). Тады старая Лоўхі ставіць яму другую ўмову: злавіць і ўтаймаваць вогненнага каня Хійсі. Лемінкяйнен спраўляецца і з гэтым заданнем (271—372). Апошняй умовай, якую выставіла яму Лоўхі, было заданне забіць лебедзя на рацэ Туані, якая аддзяляе падземнае царства памерлых ад царства жывых. Лемінкяйнен ідзе ў царства мёртвых Туанелу, але там, каля ракі, яго падпільноўвае стары пастух, якога Лемінкяйнен аблаяў у Пох’яле. Пастух спіхвае Лемінкяйнена ў вадаспад ракі мёртвых Туані. Сын смерці там рассякае цела Лемінкяйнена на кавалкі (373—460).

РУНА ПЯТНАЦЦАТАЯ
Дома з пакінутага Лемінкяйненам грабеньчыка пачынае капаць кроў; маці здагадваецца, што сын забіты. Яна ідзе ў Пох’ялу і пытаецца ў старой Лоўхі, куды яна падзела Лемінкяйнена (1—62). Лоўхі спачатку аднекваецца, але потым расказвае, якое заданне яна дала Лемінкяйнену. Сонца паказвае месца, дзе знаходзіцца забіты Лемінкяйнен (63—194). Маці Лемінкяйнена з доўгімі граблямі ідзе ў царства мёртвых Туанелу і выграбае з вадаспаду ўсе кавалкі сынавага цела, складае іх і з дапамогай заклёнаў ды зёлак вяртае сына да жыцця (195—554). Апрытомнеўшы, Лемінкяйнен расказвае маці пра свае прыгоды і вяртаецца з ёю дадому (555—650).

РУНА ШАСНАЦЦАТАЯ
Вяйнямёйнен хоча пабудаваць лодку і пасылае Сампсу Пелервойнена шукаць дрэваў на дошкі, потым замовамі робіць з дрэва човен, але яму не хапае трох словаў, каб скончыць працу (1—118). Вяйнямёйнен шукае словы, але нідзе не знаходзіць і ідзе ў Туанелу, адкуль яго не хочуць адпускаць назад (119—362). Дзякуючы моцы сваіх чараў Вяйнямёйнен вызваляецца, а вярнуўшыся назад, папярэджвае ўвесь свой народ, каб ніхто не хадзіў у Туанелу. Потым ён расказвае, як дрэнна жывуць там людзі, якія былі злымі ў жыцці (363—412).

РУНА СЯМНАЦЦАТАЯ
Вяйнямёйнен ідзе па словы да Антэры Віпунена і абуджае яго ад працяглага сну (1—98). Віпунен праглынае Вяйнямёйнена, а той пачынае да болю непакоіць яго, паставіўшы ў чэраве кузню (99—146). Віпунен чарадзейнымі замовамі імкнецца выгнаць Вяйнямёйнена, але беспаспяхова. Вяйнямёйнен пагражае не выйсці з чэрава Віпунена да тае пары, пакуль не даведаецца трох патрэбных яму словаў (147—526). Віпунен называе тры словы, і Вяйнямёйнен нарэшце вяртаецца дадому і дабудоўвае човен (527—628).

РУНА ВАСЯМНАЦЦАТАЯ
Вяйнямёйнен фарбуе човен і адплывае ў Пох’ялу сватацца да дачкі старой Лоўхі (1—40). Сястра Ілмарынена з берага распытвае яго, куды ён плыве, а потым бяжыць да брата, каб папярэдзіць таго, што ён можа спазніцца ў сваты (41—266). Ілмарынен збіраецца і едзе на кані ў Пох’ялу (267—470). Гаспадыня Пох’ялы ўпадабала Вяйнямёйнена і раіць сваёй дачцэ выбраць яго (471—634). Але дачка адмаўляе Вяйнямёйнену і выбірае Ілмарынена, які зрабіў чароўнае Сампа (635—706).

РУНА ДЗЕВЯТНАЦЦАТАЯ
Ілмарынен заходзіць у хату, сватаецца да дзяўчыны Пох’ялы, і маці нявесты даручае яму небяспечныя заданні (1—32). Дзяўчына Пох’ялы дае кавалю разумныя парады, і той паспяхова выконвае заданні. Ён узорвае змяінае поле, ловіць мядзведзя Туанелы ды ваўка Маналы і ловіць вялізнага шчупака з рэчкі Туанелы. (33—344). Гаспадыня Пох’ялы робіць заручыны сваёй дачкі з Ілмарыненам (345—498). Засмучаны Вяйнямёйнен вяртаецца ў сваю краіну і не раіць старым супернічаць з маладымі (499—518).

РУНА ДВАЦЦАТАЯ
У Пох’яле рыхтуюцца да вяселля і забіваюць вялікага быка (1—118). Вараць піва, разліваюць па бочках, гатуюць розную страву (119—516). Потым рассылаюць ганцоў запрашаць на вяселле гасцей, але Лемінкяйнен запрашэння не атрымлівае (517—614).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШАЯ
Сустрэча жаніха і ягоных сяброў у Пох’яле (1—226). Гасцей частуюць півам і смачнай ежай (227—252). Вяйнямёйнен пяе хваласпеў гаспадарам і дзякуе ім за гасціннасць і пачастунак (253—438).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ДРУГАЯ
Маладую збіраюць у дарогу і пяюць аб мінулых днях і пра тое, што яе чакае наперадзе (1—124). Маладая засмучана хуткай разлукай і плача (125—448). Яе суцяшаюць (449—522).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ТРЭЦЯЯ
Маладую павучаюць, як трэба паводзіць сябе ў доме свайго мужа (1—478). Старая жабрачка расказвае аб сваёй маладосці і пра тое, як няўдала яна была замужам і як сышла ад свайго мужа (479—850).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЯ
Маладога навучаюць, як трэба абыходзіцца з жонкай (1—264). Стары жабрак расказвае, як яму ўдалося ўтаймаваць сваю жонку (265—296). Маладая бядуе, што ёй назаўсёды давядзецца пакінуць свой родны дом, і развітваецца з раднёй (297—462). Ілмарынен на руках выносіць маладую з хаты, садзіць у сані і ўвечары трэцяга дня прыязджае дадому (463—528).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ПЯТАЯ
Ілмарынен з нявестай ды сябрамі прыязджае дадому (1—382). Усіх добра частуюць, і Вяйнямёйнен спявае хвалу жаніху, нявесце, гаспадарам і ўсім прысутным (383—672). Па дарозе з гасцей у Вяйнямёйнена ломяцца сані, ён іх напраўляе і шчасліва вяртаецца дахаты (673—738).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ШОСТАЯ
Лемінкянен крыўдуе, што яго не запрасілі на вяселле, і вырашае паехаць у Пох’ялу без запросін. Маці адгаворвае яго і расказвае пра тое, якія смяротна небяспечныя перашкоды чакаюць яго па дарозе. Але Лемінкяйнен яе не слухае і збіраецца ў дарогу (1—322). Лемінкяйнен пярэчыць матцы, але ўсё ж выслухоўвае апошнія парады (323—418). Па дарозе Лемінкяйнен сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі, але пераадольвае іх дзякуючы сваім ведам (419—776).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ СЁМАЯ
Лемінкяйнен прыязджае ў Похялу на вяселле і паводзіць сябе нахабна (1—204). Ён пачынае спаборніцтва ў чароўных спевах з гаспадаром Пох’ялы і перамагае яго (205—256). Гаспадар злуецца і выклікае Лемінкяйнена на двубой (257—282). Лемінкяйнен адсякае гаспадару галаву, а гаспадыня Пох’ялы збірае цэлае войска, каб адпомсціць яму (283—420).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМАЯ
Лемінкяйнен уцякае з Пох’ялы і пытаецца ў маці, дзе яму лепей схавацца ад помсты пах’яланцаў (1—164). Маці дакарае яго за бяздумныя ўчынкі. Яна перабірае месца за месцам і, нарэшце, раіць яму схавацца на выспе ў далёкім моры, дзе раней хаваўся ад нягод ягоны бацька (165—294).

РУНА ДВАЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТАЯ
Лемінкяйнен едзе ў выгнанне і даплывае да выспы, дзе пачынае весці вясёлае жыццё з усімі дзяўчатамі і жанчынамі, за што мужчыны вырашаюць забіць яго (1—290). Лемінкяйнен уцякае з выспы і трапляе ў вялікую непагадзь на моры. Човен разбіваецца, і Лемінкяйнен з цяжкасцю дабіраецца да берага, дзе атрымлівае новы човен і, нарэшце, дабіраецца да дому (291—452). Ён знаходзіць зруйнаваную сялібу, пачынае аплакваць смерць маці, але потым знаходзіць яе жывой у пушчы (453—546). Маці расказвае яму аб тым, як воіны з Пох’ялы прыйшлі і знішчылі іхнюю сялібу. Лемінкяйнен абяцае пабудаваць новае жытло і адпомсціць пах’яланцам. Ён расказвае маці пра сваё вясёлае жыццё на выспе (547—602).

РУНА ТРЫЦЦАТАЯ
Лемінкяйнену карціць зноў падацца ваяваць у Пох’ялу, маці яго адгаворвае (1—40). Ён думае, каго б узяць з сабою, і ўрэшце вырашае паехаць са сваім старым паплечнікам Тыйрам (41—122). Гаспадыня Пох’ялы насылае на іх люты мароз, але Лемінкяйнен сваімі замовамі перамагае гэтае насланнё (123—316). Лемінкяйнен з сябрам дабіраецца па лёдзе да берага, доўга блукае па непраходных пушчах і, нарэшце, дабіраецца да родных мясцін (317—500).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ПЕРШАЯ
Нелады паміж братамі Унтамам і Калервам. Унтама пачынае вайну і вынішчае ўвесь род свайго брата, акрамя адной цяжарнай жанчыны, якая ў палоне нараджае сына Кулерву (1—82). Немаўлятка ўвесь час думае аб помсце, і Унтама спрабуе забіць хлопчыка, але гэта яму не ўдаецца (83—202). Кулерва падрастае і пачынае працаваць па гаспадарцы, але імкнецца шкодзіць і псуе ўсё, што толькі можна. Унтама прадае яго ў рабства Ілмарынену (203—374).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ДРУГАЯ
Жонка каваля Ілмарынена пасылае Кулерву пасвіць кароў. Яна не ўпадабала свайго новага раба і на полудзень яму запякае ў хлеб камень (1—32). Гаспадыня выганяе статак на пашу і прамаўляе чарадзейныя заклёны дзеля зберажэння статку ад усялякіх няшчасцяў і асабліва ад мядзведзя (33—548).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ТРЭЦЯЯ
Кулерва пасвіць статак. Ён збіраецца павячэраць, дастае хлеб і пачынае рэзаць. Нож ломіцца аб запечаны ў хлебе камень. Гэта вельмі засмучае яго, асабліва таму, што гэты нож быў адзіным напамінкам ад свайго роду (1—98). Раззлаваны, ён вырашае адпомсціць гаспадыні і заганяе статак у балота, а замест яго збірае воўчую зграю і мядзведзяў. Такі статак ён прыганяе дадому (99—184). Гаспадыня ідзе даіць кароў, і дзікія звяры забіваюць яе, разрываючы на шматкі (165—296).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЦВЁРТАЯ
Кулерва ўцякае ад Ілмарынена. Блукаючы па лесе ён сустракае старую, якая паведамляе яму, што бацькі, брат і сястра не загінулі падчас вайны (1—128). Ён шукае сваю сям’ю і знаходзіць яе на мяжы з Лапландыяй (129—188). Маці расказвае, што лічыла Кулерву страчаным навекі. Яна расказвае хлопцу, што яго сястра пайшла ў лес і болей не вярнулася (189—246).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ПЯТАЯ
Кулерва бярэцца працаваць у бацькавай гаспадарцы, але карысці ад ягонай працы мала. Тады бацька пасылае яго адвезці пазямельны падатак (1—68). Па дарозе назад ён сустракае ў лесе сваю сястру, якая прапала раней, але Кулерва яе не пазнае і спакушае, завабіўшы ў санкі (69—188). Калі ж яны даведваюцца праўду, то сястра кідаецца ў рэчку і топіцца, а Кулерва едзе дадому і расказвае матцы, што згвалціў родную сястру. Ён збіраецца скончыць жыццё самагубствам (189—344). Маці забараняе яму рабіць гэта і раіць пажыць ў якім-небудзь ціхім куточку. Кулерва вырашае адпомсціць Унтаму за ўсе свае беды (345—372).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ШОСТАЯ
Кулерва збіраецца на вайну і высвятляе, што ўсе ставяцца да яго і ягонай задумы абыякава. Толькі маці бядуе аб сыне (1—154). Ён дабіраецца да Унтамолы, забівае ўсіх і руйнуе ўсе хаты (155—250). Пасля гэтага ён вяртаецца дадому і знаходзіць сваю хату спусцелай, нікога жывога там не засталося, апрача чорнага сабакі. Кулерва з сабакам ідзе ў лес на паляванне (251—296). У лесе ён трапляе на тое месца, дзе зняславіў сваю сястру. Згрызоты сумлення апаноўваюць яго, і ён кідаецца на ўласны меч (297—360).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ СЁМАЯ
Ілмарынен бядуе і аплаквае сваю жонку, а потым куе сабе жонку з золата і срэбра (1—162). Ён кладзе гэтую, нежывую, жонку да сябе ў ложак, але адчувае, што той бок, якім ён датыкаўся да залатой статуі, зледзянеў (163—196). Ілмарынен прапануе залатую жонку Вяйнямёйнену, але той адмаўляецца і раіць кавалю накаваць з яе якіх-небудзь карысных рэчаў або адвезці ў тыя краіны, дзе жаніхі прагнуць золата (197—250).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ВОСЬМАЯ
Ілмарынен едзе ў Пох’ялу, каб пасватаць малодшую сястру сваёй загіблай жонкі. Там яго лаяць і бэсцяць. У шале ён выкрадае дзяўчыну і едзе дадому (1—124). Па дарозе дзяўчына таксама лае Ілмарынена і абражае яго так, што раззлаваны каваль заклёнам ператварае яе ў чайку (125—286). Ён вяртаецца дамоў і распавядае Вяйнямёйнену пра тое, як заможна і бесклапотна жывуць людзі ў Пох’яле, бо маюць цудадзейнае Сампа. Ён расказвае таксама пра свой няўдалы паход у сваты (287—328).

РУНА ТРЫЦЦАЦЬ ДЗЯВЯТАЯ
Вяйнямёйнен прапануе Ілмарынену паехаць з ім у Пох’ялу па Сампа. Ілмарынен дае сваю згоду, і мужчыны выпраўляюцца ў дарогу на чоўне (1—330). Лемінкяйнен, згледзеўшы падарожнікаў, просіцца да іх. Героі з радасцю прымаюць яго ў сваю грамаду (331—426).

РУНА САРАКАВАЯ
Падарожнікі рушылі па Сампа. Яны дабіраюцца да вадаспада, дзе іхны човен налятае на вялізнага шчупака (1—94). Шчупака забіваюць і з’ядаюць (95—204). Вяйнямёйнен бярэ шчупаковыя сківіцы і робіць з іх новы музычны інструмент — кантэле. Шмат хто спрабуе граць, але нічога не выходзіць. Кантэле аддаюць Вяйнямёйнену (205—342).

РУНА СОРАК ПЕРШАЯ
Вяйнямёйнен сядае на камень і пачынае граць на кантэле. Усе жывыя істоты з паветра, з зямлі ды з мора збіраюцца вакол яго, каб паслухаць дзівосныя гукі кантэле (1—168). Музыка расчульвае слухачоў, на вачах у іх з’яўляюцца слёзы, нават сам Вяйнямёйнен пачынае плакаць, і слёзы ягоныя ператвараюцца ў вялікія перліны (169—266).

РУНА СОРАК ДРУГАЯ
Падарожнікі дабіраюцца да Пох’ялы, і Вяйнямёйнен прапануе Лоўхі падзяліць Сампа, бо, калі тая не згадзіцца, дык яны яны гвалтам забяруць усё (1—58). Гаспадыня Пох’ялы не згаджаецца аддаць Сампа і ўздымае супраць прыхадняў увесь народ Пох’ялы (59-64). Вяйнямёйнен пачынае граць на кантэле і сваёй чароўнай музыкай наганяе на ўсіх пах’яланцаў глыбокі сон, потым знаходзіць Сампа. Героі дастаюць яго з-пад каменнай гары і нясуць у човен (65—164). Яны спакойна адплываюць з Пох’ялы дадому (165-308). Гаспадыня Пох’ялы прачынаецца на трэці дзень і бачыць, што Сампа забралі калевальцы. Яна насылае на вандроўнікаў густы туман, моцны вецер ды іншыя навалы, каб іх неяк затрымаць. Падчас буры Вяйнямёйнен упускае сваё новае кантэле ў мора (309—562).

РУНА СОРАК ТРЭЦЯЯ
Гаспадыня Пох’ялы рыхтуе карабель, узбройвае сваіх людзей і кідаецца ў пагоню за калевальцамі, каб адабраць у іх Сампа (1—22). Паміж Калевалай і Пох’ялай завязваецца бітва, і Калевала перамагае. (23—248). Аднак гэтая перамога не поўная, бо Лоўхі паспявае ўхапіць Сампа, але ўпускае яго ў мора, дзе яно разбіваецца на кавалкі (249—266). Вялікія кавалкі застаюцца на марскім дне, дзе ператвараюцца ў каштоўныя скарбы, а маленькія кавалкі хвалі выкідваюць на бераг, і Вяйнямёйнен радуецца, бо лічыць гэта прадвесцем дабрабыту (267—304). Раз’юшаная Лоўхі пагражае Калевале рознымі бедамі, аднак Вяйнямёйнен не баіцца, і гаспадыня Пох’ялы засмучаная вяртаецца дадому з непатрэбным ёй вечкам ад Сампа (305—384). Вяйнямёйнен старанна падбірае ўсе кавалачкі Сампа, садзіць іх у зямлю і жадае вечнага шчасця свайму краю (385—434).

РУНА СОРАК ЧАЦВЁРТАЯ
Вяйнямёйнен бядуе, што згубіў сваё кантэле і ідзе шукаць яго ў моры, але марна (1—76). Потым ён вырашае зрабіць з бярозы новае кантэле. Ён пачынае граць, і увесь свет захапляецца чароўнымі гукамі (77—334).

РУНА СОРАК ПЯТАЯ
Гаспадыня Пох’ялы насылае на Калевалу розныя хваробы (1—190). Вяйнямёйнен вылечвае людзей з дапамогай моцных заклёнаў ды зёлак (191—362).

РУНА СОРАК ШОСТАЯ
Лоўхі насылае мядзведзя на статкі Калевалы (1—20). Вяйнямёйнен забівае мядзведзя, і ў Калевале, як гэта патрабуе старадаўні звычай, ладзяць вялікае свята (21—606). Вяйнямёйнен іграе на кантэле, спявае і жадае вечнага шчасця Калевале (607—644).

РУНА СОРАК СЁМАЯ
Вяйнямёйнен грае, і месяц, а потым сонца спускаюцца з неба, каб паслухаць цудоўную музыку, але гаспадыня Пох’ялы, старая Лоўхі, зачыняе іх у пячоры і выкрадае з Калевалы ўвесь агонь (1—41). Галоўны бог Ука кепска пачувае сябе без цяпла ды святла, а таму выкрасае агонь новаму месяцу і сонцу (42—82). Агонь падае на зямлю, і Вяйнямёйнен з Ілмарыненам выпраўляюцца на яго пошукі (83—126). Ілматар, дзева паветра, расказвае ім, куды падзеўся агонь: яго праглынула рыбіна ў возеры (127—312). Героі спрабуюць злавіць рыбіну нератам, але марна (313—364).

РУНА СОРАК ВОСЬМАЯ
Калевальцы сеюць лён, прадуць ніткі і вяжуць нерат, потым ловяць шчупака, які праглынуў агонь (1—192). Яны дастаюць агонь з рыбіны, але ўпускаюць яго, пры гэтым Ілмарынен атрымлівае моцныя апёкі (193—248). Агонь лютуе ў лесе, спусташае навакольныя землі. Яго нарэшце ловяць і прыносяць у цёмныя халодныя паселішчы Калевалы (249—290). Ілмарынен лекуе свае апёкі, і яны загойваюцца (291—372).

РУНА СОРАК ДЗЯВЯТАЯ
Ілмарынен робіць новы месяц і новае сонца, але яны не свецяць і не грэюць (1—74). Вяйнямёйнен варажбою ды гаданнем даведвацца, што сонца і месяц зняволеныя ўнутры горнай пячоры ў Пох’яле. Ён ідзе туды, змагаецца з людам Пох’ялы і перамагае (75—230). Але дабрацца да сонца і месяца ён не можа (231—278). Вяйнямёйнен вяртаецца дамоў, каб зрабіць зброю, з дапамогай якой ён можа вызваліць сонца і месяц. Калі Ілмарынен пачынае каваць яе, гаспадыня Пох’ялы, спалохаўшыся, выпускае сонца і месяц на волю (279—362). Сонца і месяц зноў плывуць па небе. Вяйнямёйнен вітае іх і жадае, каб яны свяцілі вечна і прыносілі шчасце людзям (363—422).

РУНА ПЯЦІДЗЯСЯТАЯ
Мар’ята, калевальская дзяўчына, з’ела бруснічыну, зацяжарыла і нарадзіла сына (1—350). Хлопчык нечакана знікае, але праз пэўны час яго знаходзяць у балоце (351—424). Каб ахрысціць дзіцёнка, запрашаюць старога, але той адмаўляецца хрысціць дзіцёнка, чый бацька невядомы, таму трэба яшчэ высветліць: магчыма, гэтага хлопчыка нельга пакідаць сярод жывых (425—440). Тут прыходзіць Вяйнямёйнен і кажа, што дзіўны хлопчык павінен памерці, але малы дакарае Вяйнямёйнена за такі жорсткі і несправядлівы прысуд (441—474). Дзед нарэшце хрысціць дзіця і прадракае, што той будзе каралём Карэліі. Вяйнямёйнен злуе і крыўдуе. Ён ідзе прэч, кажучы, што яшчэ спатрэбіцца свайму народу, каб стварыць новае Сампа і кантэле. Ён адплывае на меднай лодцы за небакрай, пакідаючы свае цудоўныя песні і кантэле народу (475—512). Заключны спеў (513—620).

Некаторыя імёны ды назвы, якія сустракаюцца ў тэксце эпасу
Якуб Лапатка. Мая Калевала

ISBN: 978-985-6783-73-2

Год издания: 2015

Язык: Белорусский

Літаратурная апрацоўка Эліяса Лёнрута; пераклад з фінскай Якуба Лапаткі.
Пераклад зроблены з выдання:
Kalevala / [kuv. ja pain. ohjannut Akseli Gallen-Kallela; kieliasun valvojana toim. Jalo Kalima]. Porvoo: Werner Söderström Osakeyhtiö, 1922. 729 s.
Рэдактар перакладу Лявон Баршчэўскі.
У якасці ілюстрацый выкарыстаныя творы Аксэлі Гален-Калелы.
626 с., [12 л.] іл.

Возрастные ограничения: 12+

Ежегодно 28 февраля празднуется «День народного эпоса Калевалы» — официальный день финской и карельской культуры, этот же день посвящён финскому флагу. Каждый год в Карелии и Финляндии проходит «Калевальский карнавал», в форме уличного костюмированного шествия, а также театрализованных представлений по сюжету эпоса.

Первый памятник герою «Калевалы» был установлен в 1831 году в Выборге.

Сюжеты «Калевалы» присутствуют в творчестве многих художников. В Музее изобразительных искусств Республики Карелия собрана уникальная коллекция произведений изобразительного искусства на темы эпоса «Калевала». Широко известен цикл картин со сценами из «Калевалы» финского художника Аксели Галлен-Каллела.

«Сильмариллион» Джона Толкина создавался под впечатлением от «Калевалы». Связь с карело-финским эпосом видна и в другом произведении этого автора — «Истории Куллерво». Под влиянием Калевалы создана «Песнь о Гайавате» Генри Лонгфелло.

Обработкой исходного фольклорного материала занимался финский языковед и врач Элиас Лённрот (1802—1884), который сюжетно связал отдельные народные эпические песни, произвёл определённый отбор вариантов этих песен, сгладил некоторые неровности. Обработка была произведена Лённротом дважды: в 1835 году вышло первое издание «Калевалы», в 1849 году — второе.

Полный перевод поэмы на русский язык был выполнен Л. П. Бельским и опубликован в журнале «Пантеон литературы» в 1888 году, отдельным изданием вышел в 1889 году. «Калевала» — важный источник сведений о дохристианских религиозных представлениях финнов и карел.

В Калевале нет основного сюжета, который связывал бы между собою все песни (как, например, в «Илиаде» или «Одиссее»). Содержание её чрезвычайно разнообразно. Открывается она сказанием о сотворении земли, неба, светил и рождении дочерью воздуха главного героя карелов, Вяйнямёйнена, который устраивает землю и сеет ячмень. Далее рассказывается о разных приключениях героя, встречающего, между прочим, прекрасную деву Севера: она соглашается стать его невестой, если он чудесным образом создаст лодку из осколков её веретена. Приступив к работе, герой ранит себя топором, не может унять кровотечения и идет к старику-знахарю, которому рассказывает предание о происхождении железа. Возвратившись домой, Вяйнямёйнен поднимает заклинаниями ветер и переносит кузнеца Ильмаринена в страну Севера, Похьёлу, где тот, согласно обещанию, данному Вяйнямёйненом, выковывает для хозяйки Севера таинственный предмет, дающий богатство и счастье — мельницу Сампо (руны I—XI).

Следующие руны (XI—XV) содержат эпизод о похождениях героя Лемминкяйнена, воинственного чародея и соблазнителя женщин. Далее рассказ возвращается к Вяйнямёйнену; описывается нисхождение его в преисподнюю, пребывание в утробе великана Виипунена, добытие им от последнего трёх слов, необходимых для создания чудесной лодки, отплытие героя в Похьёлу с целью получить руку северной девы; однако последняя предпочла ему кузнеца Ильмаринена, за которого выходит замуж, причём подробно описывается свадьба и приводятся свадебные песни, излагающие обязанности жены и мужа (XVI—XXV).

Руны (XXVI—XXXI) снова рассказывают о похождениях Лемминкяйнена в Похьёле. Эпизод о печальной судьбе богатыря Куллерво, соблазнившего по неведению родную сестру, вследствие чего оба, брат и сестра, кончают жизнь самоубийством (руны XXXI—XXXVI), принадлежит по глубине чувства, достигающего иногда истинного пафоса, к лучшим частям всей поэмы. Руны о богатыре Куллерво были записаны помощником Лённрота фольклористом Даниэлем Европеусом.

Дальнейшие руны содержат пространный рассказ об общем предприятии трёх карельских героев — о том, как были добыты сокровища Сампо из Похьёлы (Финляндии), как Вяйнямёйнен изготовил кантеле и игрой на нём очаровал всю природу и усыпил население Похьёлы, как Сампо был увезён героями. Рассказывается о преследовании героев колдуньей-хозяйкой Севера, о падении Сампо в море, о благодеяниях, оказанных Вяйнямёйненом родной стране посредством осколков Сампо, о борьбе его с разными бедствиями и чудищами, насланными хозяйкой Похьёлы на Калевалу, о дивной игре героя на новом кантеле, созданном им, когда первое упало в море, и о возвращении им солнца и луны, скрытых хозяйкой Похьёлы (XXXVI—XLIX).

Последняя руна содержит народно-апокрифическую легенду о рождении чудесного ребёнка девой Марьяттой (рождение Спасителя). Вяйнямёйнен дает совет его убить, так как ему суждено превзойти могуществом карельского героя, но двухнедельный младенец осыпает Вяйнямёйнена упрёками в несправедливости, и пристыженный герой, спев в последний раз дивную песнь, уезжает навеки в челноке, уступая место младенцу Марьятты, признанному властителю Карелии.

1959 - совместный советско-финский фильм «Сампо» (реж. Александр Птушко).
1982 - финская 4-серийная экранизация «Железный век. Сказания Калевалы».
2006 - финско-китайский фэнтези-фильм «Воин Севера», сюжет которого построен на основе переплетения китайских народных легенд и карело-финского эпоса.

Рецензии

Всего 53

26 декабря 2023 г. 22:54

317

5

"Калевала" - карело-финский эпос из 50 рун (народно-эпических песен), составленный в 19 веке финским фольклористом Элиасом Лённротом, на основе собранных в одиннадцати путешествиях по Карелиии и самостоятельно доработанных материалов. Такое замысловатое название Калевала - это всего лишь, название страны в которой живут герои эпоса. Сложно переоценить роль, которую оказала "Калевала" на культуру и искусство Финляндии. 28 февраля Финляндия отмечает День Калевалы, он же День финской культуры. Я давно хотела приобщиться к прекрасному, но все руки не доходили.

И вот, нашла я в интернете аудио книгу, к сожалению, не указаны исполнители. К чтению стихов они подошли с душой, слушать их огромное удовольствие, есть наложение приятной музыки, которая не отвлекает, а создает нужный настрой. Читают…

Развернуть

16 ноября 2023 г. 00:16

425

3 Калевала. Элиас Лённрот

Цитата:

Дома девушка на воле Точно ягодка на поле, А жена при муже - точно На цепи сидит собака.

Впечатление:

Если честно, то это тихий ужас. В прошлой четверти мы с детьми 6-го класса проходили ряд произведений, которые идут по программе и Калевала была среди них. Сказать, что это произведении мозг отказывается, то ничего не сказать. Сказать, то это чтение для детей 6-го класс, да не дай Боже.

Честно, я против такой программы, которая не соответствует ни возрасту читателя, ни интересам. Если мне как взрослому человеку пришлось слушать книгу заходов в 5! То как это сделать ребенку? Я теперь я не удивляюсь, почему дети не любят литературу… и тем более не представляю, как сделать урок интересным и запоминающимся.

О чем если коротко: то вот Википедия «Ка́левала» (карел. и фин. Kalevala) —…

Развернуть

Подборки

Всего 280

Похожие книги

Вы можете посоветовать похожие книги по сюжету, жанру, стилю или настроению. Предложенные вами книги другие пользователи увидят здесь, в блоке «Похожие книги». Посоветовать книгу

Популярные книги

Всего 725

Новинки книг

Всего 241